«Mafia: The City of Lost Heaven» () — відэагульня, сумесь 3D-шутара ад трэцяй асобы з аўтасімулятарам, які апавядае пра прыгоды члена італьянскай мафіі ў выдуманым амерыканскім горадзе «Lost Heaven» (Страчаны рай).

Гульня вядомая выдатнай атмасферай ЗША 30-х гадоў XX стагоддзя (Вялікая дэпрэсія, «сухі закон»), а таксама дэталізаваным (для свайго часу) горадам.

Сюжэт Сюжэт гульні Mafia пачынаецца з 1930 годзе ў выдуманым амерыканскім горадзе Lost Heaven ( Рай страчаны), што з'яўляецца аналагам рэальных Нью-Ёрку і Чыкага. Сюжэт падаецца ў выглядзе аповяду ад імя галоўнага героя падчас іх сустрэчы з дэтэктывам ў 1938 году. Гулец бярэ на сябе ролю таксіста Томаса Анджэла, які нечакана для сябе самога пачынае кар'еру ў арганізаванай злачыннасці, як кіроўца на службе крымінальнага сіндыката дона Сальеры. Ён працягвае расці ў рангу, змагаючыся з кланам дона Марэла. У рэшце, ён расчароўваецца ў жыцці злачынца і сустракаецца з дэтэктывам, каб здаць арганізацыю Сальеры. Анджэла пачынае ўспамінаць з чаго ўсё пачалося…

Гл. таксама Mafia II Mafia III

Спасылкі

Катэгорыя:Шутары ад трэцяй асобы Катэгорыя:Відэагульні 2002 года Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для PlayStation 2 Катэгорыя:Гульні для Xbox Катэгорыя:Відэагульні жанру экшан