У прыведзеным спісе пералічаны ўсе зоркі сузор’я Кіля да бачнай зорнай велічыні +6,5m і іншыя зоркі, якія ўяўляюць пэўную цікавасць: пераменныя, з планетнымі сістэмамі, звышновыя і г. д.
У гэтым сузор’і абазначэнні Баера былі дадзены, калі сузор’е Кіля яшчэ лічылася часткай сузор’я Карабель Арго. Пасля таго, як сузор’е Карабель Арго было падзелена на сузор’і Кіля, Ветразяў і Кармы, гэтыя абазначэнні былі захаваны, таму сузор’е Кіля не мае поўнага набору гэтых грэчаскіх літарных абазначэнняў. Напрыклад: паколькі γ-зорка Карабля Арго, пасля яго падзела, стала часткай сузор’я Ветразяў, зоркі γ Кіля не існуе.