«Пастка для зубра. Вітаўт» — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1995 годзе творчым аб’яднаннем «Тэлефільм» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Сюжэт Фільм не столькі аднаўляе факты далёкага часу росквіту Вялікага княства Літоўскага, колькі апавядае пра памкненні і справы людзей, якія рабілі выбар паміж дабром і злом, — людзей, якія прагнуць улады і славы. Вітаўт, сын Кейстута, узначальвае барацьбу беларускіх феадалаў супраць Ягайлы за самастойнасць. Пасля Грунвальдскай бітвы ў склад Вялікага княства Літоўскага вяртаецца частка тэрыторыі, якая з 1389 года знаходзілася пад уладай крыжакоў. Цяпер Вітаўт і Ягайла пачынаюць барацьбу паміж сабой. Вітаўт прагне адпомсціць стрыечнаму брату за смерць свайго бацькі, Кейстута.

Ролі выконвалі

У эпізодах

Здымачная група сцэнарый — С. Тарасаў пастаноўка — В. Шавялевіч камера — Ул. Васінеўскі музыка — Л. Сімаковіч дэкарацыі і касцюмы — А. Балаш, Л. Буракова, А. Дзмітрыеў, А. Лагун зброя — Г. Асташонак, Н. Дубатоўка гук — А. Тыцюха грым — М. Немаў, М. Ражкоў рэжысёры — С. Агеенко, С. Шчаглоў мантаж — Л. Юркевіч ас. рэжысёра — А. Палупанаў, С. Жалтова ас. аператара — А. Сугако, В. Лазоўскі ас. мантажора — М. Львова, С. Шчыпакова касцюмер — З. Школьнікава рэквізітар — С. Рудзеня рэдактар — М. Клебановіч адміністрацыйная група — Л. Шчаглоў, Л. Старасвецкая дырэктар — Т. Шашкоўская

Спасылкі

«Пастка для зубра. Вітаўт» на сайце

Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове