Тарынгтан () — вёска ў Аўстраліі, на паўднёвым-захадзе штата Вікторыя, за 9 км ад горада Гамільтан і за 314 км ад Мельбурна. Згодна з перапісам насельніцтва 2006 года, у вёсцы пражывалі 193 чалавекі.

Гісторыя

Паселішча Тарынгтан было заснавана лужыцкімі сербамі, якія эмігравалі з германскіх тэрыторый (з Саксоніі) у Аўстралію, а таксама прускімі і саксонскімі фермерамі. Першыя нямецкія пасяленцы прыбылі ў аўстралійскі Уорнамбул ў 1849 годзе і ў Портланд ў 1852 годзе. Усе яны былі пераважна лютэранамі па веравызнанню. Імі былі заснаваныя шэраг паселішчаў на тэрыторыі Аўстраліі: Саўт-Гамільтан (), Хохкірх (Тарынгтан) () Гнадэнталь (), Сэнт-Люкс-Саўт-Гамільтан (), Табар (), Нойкірх (Бядук) (), Уораюр (). Першапачаткова заснаванае эмігрантамі паселішча называлася «Букецы» (в.-луж. Bukecy) па-лужыцку або «Хохкірх» () па-нямецку, у гонар аднайменнай камуны, адкуль былі родам заснавальнікі. У 1860-е гады паселішча стала пашырацца, а 15 лютага 1861 года было адкрыта Хохкірскае паштовае аддзяленне (цяпер закрытае, на яго месцы знаходзіцца склад паштовых адпраўленняў). 1 сакавіка 1918 года перайменавалі паселішча ў Тарынгтан на фоне панаваўшай германафобіі, выкліканай Першай сусветнай вайнойThe German-speaking Settlers of the Hamilton District.

У сувязі з перайменаваннем паселішча ў школах забаранілі вывучаць і выкладаць нямецкую мову, а таксама забаранілі ўвозіць нямецкамоўныя кнігі на тэрыторыю Аўстраліі і ўсяго пасёлка ў прыватнасці. З прычыны гэтага наступныя пакаленні ўжо не валодалі ні нямецкай, ні лужыцкай мовамі як роднымі, і цалкам асіміляваліся ў аўстралійскім грамадстве, хаця многія з іх захавалі прозвішчы нямецкага або лужыцкага паходжання. У 1920-я ў Тарынгтане з'явіўся Тэнісны клуб, пазней адкрылася вінакурня Hochkirch and Tarrington Wineries, дзе вырабляюцца гатункі вінаў Semillon і Pinot Noir. З 1911 года ў вёсцы існуе мясцовы аркестр духавых інструментаў Hochkirch's Brass Band, які выйграў спаборніцтва аркестраў 2008 года Hamilton Eisteddfod. У цяперашні час у вёсцы ёсць лютэранская царква, школа, кафэ, служба па рамонце кампутарнай тэхнікі, склад, пажарная станцыя і медыцынскі пункт.

Катэгорыя:Лужычане Катэгорыя:Населеныя пункты Аўстраліі