Аўтаномная правінцыя Бальцана-Боцэн — Паўднёвы Ціроль (, , ) — аўтаномная правінцыя ў Італіі.

З’яўляецца часткай вобласці Трэнціна — Альта-Адыджэ, якая таксама з’яўляецца аўтаномнай. Плошча — 7 400 км², насельніцтва — больш за 500 000 жыхароў. Сталіца — Бальцана (Боцэн).

Большасць жыхароў выкарыстоўваюць аўстра-баварскі дыялект нямецкай мовы (паўднёвацірольскі варыянт нямецкай мовы), каля чвэрці размаўляюць на італьянскай, невялікая частка насельніцтва — на ладзінскай.

Катэгорыя:Правінцыі Трэнціна — Альта-Адыджэ