Праспект Міру () — праспект у цэнтры горада Магілёва, асноўны яго дыяметр з захаду на ўсход. Цяперашнюю назву атрымаў у 1963 годзе, да гэтага называўся вуліцай Міру і Конназаводскай вуліцай.

Гісторыя

Працягласць 4160 м, ад скрыжавання вуліцы Якубоўскага з вуліцай Касманаўтаў да вуліцы Грышына. Адна з асноўных транспартных магістраляў Магілёва. Пачаў фарміравацца ў 1930-я гады. Паводле 1-га генеральнага плана сацыялістычнай рэканструкцыі горада 1936—1939 прадугледжвалася пракладка магістралі, якая злучала б заходнія і ўсходнія раёны горада з цэнтрам. У 1938—1940 на скрыжаванні асноўных дыяметраў горада — Першамайскай вуліцы і пр. Міру створаны адзін з першых ансамбляў сацыялістычнай архітэктуры, новы грамадскі цэнтр плошча Леніна. Рэгулярнае планамернае развіццё праспекта пачалося ў першай палове 1960-х гадоў.

Забудова Цяпер на ўсім яго працягу пераважае забудова 5-, 6-, 7-, 9-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі. Сярод буйных грамадскіх збудаванняў пачатку 1970-х гадоў вылучаюцца 13-павярховая гасцініца «Магілёў» і кінатэатр «Кастрычнік».

З усходу перспектыву вуліцы замыкаюць карпусы ліфтабудаўнічага завода і завода «Зеніт». Праспект перасякаюць р. Дубравенку і ручай Дзебра, цераз якія пабудаваны пуцеправоды, якія злучаюць заходнія раёны горада з усходнімі. Паводле генеральнага плана 1980—1981 гадоў уваходзіць у цэнтральны і ўсходні планіровачныя раёны.

Няцотны бок № 5 — пяціпавярховы жылы дом. У 1967—2003 гадах у трохпакаёвай кватэры размяшчаўся філіял цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя А. С. ПушкінаДзіцячая бібліятэка-філіял № 2. Пра нас . № 9 — Жылы дом. У будынку размяшчаецца Аддзяленне паштовай сувязі № 22 РУП «Белпошта». У савецкі час таксама размяшчалася кафэ «Дуброва», адкрытае ў 1968 годзе. Гандлёвая плошча складала 206 м². Адначасова кафэ магло абслужыць 80 чалавек. У меню пераважалі беларускія нацыянальныя стравы. У кафэ праводзіліся ўрачыстасці, святочныя вечары, юбілеі. У прыбудове да дом размяшчаецца кнігарня № 8 «Світанак». Адкрыта ў 1967 годзе як спецыялізаваная кнігарня па продажы навучальна-педагагічнай літаратуры. Гандлёвая плошча складае 164 м². Была абсталявана паказальнікамі, сістэмай картатэк. Скупляла і прадавала таксама ўжываныя кнігі, арганізоўвала кнігаабмен, прымала папярэднія азказы, праводзіла школьныя кірмашы, абслугоўвала настаўніцкія канферэнцыі і нарады. № 13а — У савецкія часы тут размяшчаўся камітэт народнага кантролю. № 15 — У савецкія часы тут размяшчаўся магазін «Тавары для дома», прадуктовыя крамы № 5 і № 19. № 23а — Абласны цэнтр творчасці. Пабуданаваны ў 1970 годзе як абласны Палац піянераў і школьнікаў. Архітэктурны ансамбль складаецца з трох карпусоў: навучальнага (з выставачнай залай і канферэнц-залай), тэатральнага (з глядзельнай залай на 650 месцаў), спартыўнага (з плавальным басейнам, гімнастычнай і танцавальнай залай). Пры Палацы створаны музей У. І. Леніна і музей О. Ю. Шміта. № 25 — У савецкія часы тут размяшчаласяся магазін прадуктовая крама № 39 «Мір». № 27 — пяціпавярховы жылы дом. З 1965 года ў доме размяшчаўся спецыялізаваны магазін «Дом адзення». Яго гандлёвая плошча складала 605 м². Рэалізоўваў мужчынскае, жаночае і дзіцячае адзенне, прадаваў тавары ў крэдыт, прымаў папярэднія заказы. № 29 — У доме размяшчалася Агенцтва Аэрафлота. Заснаванае ў 1973 годзе як Агенцтва паветраных паведамленняў Магілёўскага аб’яднанага авіяатрада Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі. Ажыцяўляла продаж авіябілетаў у дзень вылету і папярэдне ў касах аэрапорта, агенцтва, на чыгуначным вакзале, на заводах «Стромаўталінія», штучнага валакна імя Куйбышава, «Зеніт». Папярэдні продаж квіткоў ажыццяўляўся ў г. Горкі, Клімавічы, Асіповічы. З 1988 года пульты-маніпулятары агенцтва падключаны да аўтаматызаванай сістэмы «Сірэна-2», якая дазваляла на працягу 1—2 хвілін забранірваць месца ў самалёце для вылету з 27 гарадоў СССР. Да кожнага рэйса ад будынка Агенцтва Аэрафлота ў аэропорт адпраўляўся аўтобус-экспрэс. № 35 — З 1964 года ў доме размяшчалася кафэ «Бярозка». Гандлёвая плошча складала 178 м². Адначасова магло абслужыць 80 чалавек. Прапаноўвала фірменныя і нацыянальныя стравы. Працавала дыскатэка. № 37 — З 1981 года ў доме размяшчаецца зоамагазін «Залатая рыбка». Гандлёвая плошча складае 270 м². Прадавала акварыумных рыбак, дэкаратыўных птушак, дробных жывёл, абсталяванне для ўтрымання і догляду жывёл, корм. Закупляла ад насельніцтва акварыумных рыбак, дэкаратыўных птушак клетачнага ўтрымання і некаторыя віды дробных жывёл.

№ 39 (вул. Першамайская, 40) — 5-павярховы з 7-павярховым вуглавым аб’ёмам жылы дом (1938—1940). У савецкія часы тут размяшчаўся гарадскі камітэт па фізкультуры і спорце. — № 41 — 5-6-павярховы жылы дом з цокальным паверхам. З 1959 года ў доме размяшчаўся магазін «Лявоніха». Яго гандлёвая плошча складала 475 м². Прадаваліся шарсцяныя, шаўковыя, баваўняныя тканіны, галантарэйныя тавары. Працавалі фірменныя секцыі па продажы тканін Магілёўскага вытворчага аб’яднання шаўковых тканін і цюлегардзіннага палатна Стужкаткацкай фабрыкі. Рабіўся раскрой тканін, набытых у магазіне. № 55а — будынак Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва. У савецкія часы тут размяшчаліся раённыя камітэты КПБ і ЛКСМБ Цэнтральнага раёна. Сваю мянушку «Кошчын дом» будынак атрымаў па прозвішчы адной з кіраўніц парткама. На працягу даволі працяглага часу шматпавярховы будынак райкама быў адзіным арыенцірам для гараджан сярод прыватнай забудовы на ўскраіне МашэкаўкіДом по кличке «серый».

№ 59 — 9-павярховы жылы дом (2000-я, архітэктары Э. Юшка, С. Бяляеў).

Цотны бок № 6 — 14-павярховая гасцініца «Магілёў» (1972, архітэктары В. Астаповіч, Г. Бенядзіктаў, А. Лукомская). У савецкія часы тут размяшчалася аддзяленне сувязі № 32, у 1973 годзе адкрыты спецыялізаваны магазін «Падарункі». Яго гандлёвая плошча складала 132 м². У шырокім асартыменце былі прадстаўлены сувеніры, галантарэя, хусткі, гадзіннікі, парфумерыя, фарфора-фаянсавы і шкляны посуд, падарункавыя наборы. Тавары прадаваліся ў крэдыт і па безнаяўным разліку. Магазін аказваў дадатковыя паслугі: камплектаванне падарункаў, дастаўку падарункавых тавараў на домУ артыкуле нумар дом — 14, але на ілюстрацыі бачна, што гэта будынак гасцініцы. Перад гасцініцай — невялікая плошча з стаянкамі для аўтамашын.

№ 8 — Дом спорту. У будынку размяшчаецца Магілёўскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву. У савецкія часы тут размяшчалася абласная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства. № 10 — шасціпавярховы жылы дом. У доме размяшчалася кнігарня № 2 «Думка» (), станам на 2024 год ужо не існуе.. Адкрыта ў 1965 годзе як спецыялізаваная кнігарня па продажы падпісных выданняў. Гандлёвая плошча складала 89 м². Мела прафіляваны аддзел па продажы нот і кніг па музыцы. Была абсталявана паказальнікамі, сістэмай картатэк. Скупляла і прадала ўжываныя кнігі, арганізоўвала кнігаабмен. № 10а — Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3. У савецкія часы тут размяшчаўся міжшкольны навучальна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафарыентацыі навучэнцаў Ленінскага раёна.

№ 12 — пяціпавярховы жылы дом. На першым паверсе размяшчаецца Дзіцячая паліклініка № 1 (у савецкія часы № 6). № 14 — Сярэдняя школа № 21. № 16 — У савецкія часы тут размяшчаўся трэст сталовых і рэстаранаў. № 18а — У савецкія часы тут размяшчаліся архітэктурна-планіровачнае ўпраўленне Магілёўскага гарвыканкама і камітэт народнага кантролю. № 18 — З 1964 года ў будынку размяшчалася спецыялізаванае атэлье 1-га разраду «Алеся» па пашыве і рамонту жаночых лёгкіх сукенак, мужчынскіх кашуль, жаночых штаноў. Уваходзіла ў склад фабрыкі індпашыву і рамонту адзення. Выконвала таксама гафт, вырабляла і рэалізоўвала прадметы жаночай галантарэі, спадарожныя тавары.

№ 20 (вул. Першамайская, 42) — 5-павярховы з 7-павярховым вуглавым аб’ёмам жылы дом (1938—1940, архітэктары А. П. Воінаў, А. Брэгман). У савецкія часы тут размяшчаўся гасразліковы спецыялізаваны ўчастак электрамантажных работ аблрамбудтрэста. —

Паркі і скверы Па праспекце маюцца скверы перад Магілёўскім заводам ліфтавага машынабудавання, перад Домам Саветаў, галоўным корпусам БРУ і перад домам, дзе знаходзіўся магазін «Лявоніха», сквер 60-годдзя Кастрычніка (Саборны сквер) на месцы Саборных могілак, сквер «Дружба», Пелагееўскі сквер, перасякае водна-зялёныя сістэмы Дубравенкі і Дзебры.

Мемарыяльныя дошкі На доме № 35а, у якім жыў беларускі паэт Аляксей Васілевіч Пысін, у 1984 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Праспекты Магілёва