Мікола (Мікалай Паўлавіч) Грышан (12 снежня 1933, Чэрніхава, Баранавіцкі павет, Польская Рэспубліка — 22 верасня 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, публіцыстhttp://www.dyatlovo.info/content/gryshan-m-kola Біяграфія Міколы Грышана.

Біяграфія Нарадзіўся 12 снежня 1933 года ў вёсцы Чэрніхава Баранавіцкага павету Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці). У Баранавічах скончыў сярэднюю школу і настаўніцкі інстытут.

Першы друкаваны верш з’явіўся ў «Баранавіцкай газеце» ў 1942 годзе. 3 1950 года пачалося супрацоўніцтва са многімі газетамі. Вершы друкаваў у Дзятлаўскай раённай газеце «Перамога», «Настаўніцкай газеце», «Беластоцкай газеце», тыднёвіку «Ніва».

У 1960 годзе скончыў педінстытут імя Янкі Купалы ў Гродне.

3 1952 па 1993 гады працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Са з’яўленнем Беларускага Народнага Фронту стаў яго актыўным удзельнікам і дзеячом. На пачатку 1990-х гадоў займаўся пошукамі звестак пра рэпрэсаванага беларускага паэта Віталя Губарэвіча, удзельніка Саюза вызвалення Беларусі, а таксама напісаў і прысвяціў яму свой верш. У 1999 годзе далучыўся да Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ.

У лютым 2013 года ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Імя ў літаратурным жыцці Дзятлаўшчыны: Мікола Грышан», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Міколы Грышанаhttp://www.libdyatlovo.grodno.by/imya-u-litaraturnyim-zhyitstsi-dzyatlaushchyi/ «Імя ў літаратурным жыцці Дзятлаўшчыны: Мікола Грышан».

Пасля выхаду на пенсію жыў у Дзятлаве, а апошнія гады — у дачкі ў Мінску. Быў старшынёй Дзятлаўскай раённай арганізацыі «ТБМ імя Ф. Скарыны». Памёр 22 верасня 2017 года.

Памяць З прычыны смерці Міколы Грышана старшыня БНФ Зянон Пазняк напісаў: «У памяці сяброў ён застаўся добрым разумным чалавекам, гарачым прыхільнікам Адраджэння Беларусі. На такіх людзях трымаецца традыцыя і добрае наша жыццё. Вечная памяць»http://www.bielarus.net/archives/2017/09/24/4899 Беларуская Салідарнасць. Мікола Грышан (1933—2017). У лютым 2018 года ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася літаратурная сустрэча, якую наладзілі Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў, Дзятлаўская суполка ТБМ і супрацоўнікі музею з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Грышана. Прысутныя калегі, краязнаўцы, педагогі і вучні мясцовай школы дзяліліся цёплымі ўспамінамі пра Мікалая Грышана, чыталі свае і ягоныя вершы з адзінага выдадзенага паэтычнага зборніка «Вернасць»http://museum.dzyatlava.by/2018/02/24/2761/ Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей. Юбілей паэта Міколы Грышана.

Спасылкі Вершы Міколы Грышана Радыё Рацыя. Памёр Мікола Грышан — паэт і настаўнік з Дзятлаўшчыны Хартыя’97. Ён заўсёды размаўляў па-беларуску

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай мовы Катэгорыя:Члены Беларускага народнага фронту Катэгорыя:Члены Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ