Дуб пухнаты (Quércus pubéscens) — від дрэў з роду Дуб сямейства .

Батанічнае апісанне Невысокае дрэва (да 12-18 метраўДуб пушистый — Quercus pubescens Willd. на megabook.ru) з шырокай кронай, часам нават куст. Ствол часта звілісты. Маладыя парасткі моцна апушаныя.

Лісце 5-10 см даўжынёй, вельмі зменлівае па форме і велічыні, з 4-8 парамі тупых або завостраных лопасцяў, зверху цёмна-зялёнае, голае, знізу шэра-зялёнае, апушанае.

Лускавінкі плюскі, якая атуляе жолуд, таксама пухнатыя.

Арэал і экалогія

Арэал віду — паўднёвы Крым, паўночная частка Закаўказзя, Паўднёвая Еўропа і Малая Азія. Расце ў запаведніках Крыма. Утварае ксерафітныя рэдкалессі на пародах, якія змяшчаюць вапну. Вельмі святлалюбны ксерафіт. Расце ў лясах ніжняга пояса на паўднёвых схілах гор, падымаючыся на вышыню да 400 метраў над узроўнем мора. Дае высокакаларыйнае паліва. Сеянцы дуба пухнатага выкарыстоўваюцца як прышчэпа для няўстойлівых да марозу і засухі відаў дуба.

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дуб Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1796 годзе