Мурлат (ад  — «сцяна» і  — «брус», «ашэстак») — элемент дахавай сістэмы будынка.

Прадстаўляе сабой брус або бервяно, выкладзенае зверху па перыметры вонкавай сцяны. Служыць крайняй ніжняй апорай для крокваў. Традыцыйна вырабляецца з дрэва, аднак, пры будаўніцтве металічнага дахавага каркаса можа прымяняцца швелер, двухтаўр і інш.

У залежнасці ад крутасці пахілу і даўжыні навісяў, мурлатам для крокваў можа выступаць альбо верхні брус, якім прыціснутыя бэлькі паддашкавага перакрыцця, альбо любы з наступных. Прызначэнне мурлата — размеркаванне засяроджанай нагрузкі, якая перадаецца кропкамі апірання крокваў на ўсю плошчу верхняй частцы сцяны, другое прызначэнне, гэта прывязка даху да сцен дома.

Мурлат кладзецца з некаторым водступам ад знешняй абзы сцяны і мацуецца да яе (да сцяны). Знізу ізалюецца воданепранікальным матэрыялам (напрыклад: руберойдам у некалькі слаёў), якія прадухіляюць гніенне драўніны з прычыны кандэнсацыі вільгаці з-за розніцы ў тэмпературы паміж сцяной і дрэвам. Кожнае звяно мурлата звязваецца з двума суседнімі, што разам з мацаваннем да крокваў стварае надзейную, стабільную канструкцыю па ўсім перыметры дахавай сістэмы. Мурлат можа таксама асобнымі сегментамі подкладываться пад кроквенныя ногі.

Спасылкі

Соединение стропил Установка мауэрлата

Катэгорыя:Дах