Канфлікт у Сірыйскім Курдыстане () — частка грамадзянскай вайны ў Сірыі, звязаная з узброеным супрацівам сірыйскіх курдаў як урадавым войскам, так і ўзброенай апазіцыі з ісламістамі.
Актыўная фаза канфлікту пачалася ў ліпені 2012 года з утварэння Навышэйшага курдскага савета, які стаў фактычным органам кіравання курдскімі тэрыторыямі, і штурму горада Айн-эль-Араб (Кабані) курдскімі атрадамі народнай самаабароны. У далейшым Сірыйскі Курдыстан уяўляе сабой фактычна аўтаномны рэгіён са сваімі ўзброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі, урадам і школамі з навучаннем на курдскай мове. Найбольш уплывовая палітычная сіла ў рэгіёне — партыя «Дэмакратычны саюз» (PYD), якая стаіць на пазіцыях рэгіяналізму і дэмакратычнага сацыялізму.
Пачатак канфлікту У пачатку канфлікта паміж уладай і апазіцыяй у Сірыі курды ў асноўным заставаліся лаяльнымі да ўладаў з-за падтрымкі апазіцыі Турцыяй, а таксама боязі рэзкага пагаршэння стану нацыянальных і рэлігійных меншасцяў у Сірыі пасля прыходу апазіцыі да ўладыAriel Zirulnick «Who backs Syria’s Assad? Top 4 sources of support». Christian Science Monitor, 10/05/2011.. У прыватнасці, блок 12 курдскіх партый байкатаваў канферэнцыю сірыйскай апазіцыі ў Антальі 31 мая 2011 года. Паводле заявы Салеха, прадстаўніка Курдскай левай партыі: «Мы, сірыйскія курды, не давяраем Турцыі і яе палітыцы, і таму мы прынялі рашэнне байкатаваць гэты саміт»Syrian Kurdish Parties Boycott Syrian Opposition Conference in Antalya, Turkey. Monthly Review, 01/06/2011.. У наступнай канферэнцыі, якая адбылася ў жніўні 2011 года ў Стамбуле (тут быў сфармаваны апазіцыйны Сірыйскі нацыянальны пераходны савет), прынялі ўдзел толькі дзве курдскія партыі. На думку Саліх Мусліма, рашэнне курдскіх лідараў дыстанцыявацца ад канфлікту паміж уладамі і апазіцыяй было прынята з тактычнымі мэтамі, каб выйграць час на стварэнне структур самакіравання, у той час як улада і апазіцыя аслаблялі адзін аднаго сваім супрацьстаяннемEric Bruneau «Kurdish Leader: We Oppose Foreign Intervention in Syria». Rudaw, 13/11/2011..
7 кастрычніка 2011 года быў застрэлены вядомы курдскі актывіст Машал Там. На яго пахаванне ў Эль-Камышлы прыйшло каля 50 тысяч чалавек. Неўзабаве пахаванне пачало ператварацца ў беспарадкі, і паліцыя, адкрыўшы агонь па натоўпе, забіла як мінімум 14 чалавекSyria security forces open fire at Kurd’s funeral. BBC News, 8 октября 2011 года.. Праз 2 тыдні іншы курдскі актывіст, Махмуд Валі, быў застрэлены пры аналагічных абставінах у Рас-эль-АйнProminent Kurdish activist Mahmoud Wali, known as Abu Ghandi, gunned down in northeast Syria, activists say . Al Jazeera, 21 сентября 2011 года..
Поўнамаштабны канфлікт паміж урадам Башара Асада і курдамі пачаўся пасля падпісання 12 ліпеня 2012 года ў Арбілі (Іракскі Курдыстан) пагаднення паміж дзвюма вядучымі палітычнымі сіламі сірыйскіх курдаў — «Дэмакратычным саюзам» і Курдскім нацыянальным саветам. Фактычна быў абвешчаны суверэнітэт Сірыйскага Курдыстана пад кіраваннем Найвышэйшага курдскага савета. 19 ліпеня атрады YPG узялі штурмам горад Айн-эль-Араб, неўзабаве пасля чаго ўрадавыя войскі пакінулі гарады Амуда, Афрын і Рас-эль-Айн без сур’ёзнага супраціўлення. 22 ліпеня пачаліся баі паміж YPG і ўрадавымі войскамі ў Эль-Камышлы.
2 жніўня 2012 года Нацыянальны каардынацыйны камітэт за дэмакратычныя перамены абвясціў, што рэжым Асада скінуты ва ўсім Сірыйскім Курдыстане і што ўвесь рэгіён з гэтага часу знаходзіцца пад кантролем курдаў (акрамя горада Эль-Камышлы, дзе ўсё яшчэ заставалася нейкая колькасць урадавых войскаў, што не ўступалі ў канфлікт з курдамі і дазволілі ім падняць курдскі сцяг над горадам)PYD Press Release: A call for support and protection of the peaceful establishment, the self-governed Syrian Kurdish region Kurds take control in Syria’s northeast . Al Jazeera, 12 августа 2012 года.. 19 жніўня баевікамі Свабоднай сірыйскай арміі быў узарваны ўрадавы разведвальны цэнтр у Эль-Камышлы, што выклікала негатыўную рэакцыю курдаўNaila Bozo «Explosion at intelligence center in Qamishli, Syrian Kurdistan ». Kurd Net, 19 августа 2012 года..
Другая палова 2012 года
У Алепа курды жывуць у асноўным у паўночных раёнах Ашраф і Шэйх-Масуд. У пачатку баёў за Алепа жыхары гэтых раёнаў захоўвалі нейтралітэт, але 25 кастрычніка 2012 года туды ўвайшоў атрад баевікоў «Ліва аль-Таўхід» колькасцю каля 200 чалавек з намерам узяць пад свой кантроль магістраль, якая злучае цэнтр горада з яго паўночнымі кварталаміSyria violence flares ahead of possible truce. Al Jazeera, 25 октября 2012 года.. На наступны дзень у сутыкненні з курдамі было забіта як мінімум 16 паўстанцаў і 5 курдаў. Абодва бакі абвінавацілі адзін аднаго ў правакацыі канфлікту і парушэнні пагадненняў аб ненападзе паміж курдамі і Свабоднай сірыйскай арміяй (ССА)Ivan Watson, Shiyar Sayed Mohammed, Ammar Cheikh Omar Syria rebels, Kurdish militia discuss cease-fire. CNN, 30 октября 2012 года..
28-30 кастрычніка адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж курдамі і ССА за горад Эль-Кастана ў ваколіцах Алепа, падчас якіх быў забіты адзін з камандзіраў ССА, вядомы як Абу Ібрагім, і яшчэ 4 баевікі з яго атрада. Абу Ібрагім быў вядомы тым, што ў маі таго ж года захапіў у закладнікі 11 паломнікаў-шыітаў, якія вярталіся ў Ліван з ІранаAbductor of Lebanese pilgrims in Syria killed. Xinhua, 30 октября 2012 года.. У пачатку лістапада 2012 года YPG і ССА падпісалі мірнае пагадненнеWladimir van Wilgenburg Syrian Rebels and Kurdish Group Sign Truce. Rudaw, 5 ноября 2012 года., у той час як баевікі Рабочай партыі Курдыстана заявілі, што гатовыя ўмяшацца ў канфлікт на баку курдаў і ў далейшым выкарыстоўваць Сірыйскі Курдыстан як плацдарм для аперацый супраць ТурцыіDaniel Brode Will Syria’s rebels face a Kurdish front?. Hurriyet, 13 ноября 2012 года..
8 лістапада аб’яднаныя сілы курдаў і ССА пачалі наступленне на горад Рас-эль-Айн паблізу турэцка-сірыйскай мяжы. Ужо 15 лістапада было абвешчана аб узяцці горадаDavid Enders Rebels capture Ras al Ayn, 1st town to fall in Syria’s Kurdish region. McClatchy Newspapers, 15 ноября 2012 года.. 19 лістапада баевікі ісламісцкага «Фронту аль-Нусра» атакавалі пост YPG у Рас-эль-Айне, што прывяло да маштабных сутыкненняў паміж паўстанцамі і курдамі, якія працягваліся да 22 лістапада. У сітуацыю быў вымушаны ўмяшацца Рыяд аль-Асад, пасля чаго бакам удалося дамовіцца аб спыненні агнюWladimir van Wilgenburg, Adib Abdulmajid «Syrian Rebel Commanders Killed in Clashes with Kurdish Fighters». Rudaw, 20 ноября 2012 года.. У сутыкненнях было забіта як мінімум 4 курдаў і 14 паўстанцаў; па іншых звестках, страты маглі дасягаць 20-25 чалавек з кожнага бокуIvan Watson, Ammar Cheikh Omar «Dozens dead after clashes in Syrian border town». CNN, 21 ноября 2012 года..
3 снежня 2012 года, па звестках ад Rudaw, ВПС Сірыі нанеслі ўдар па раёне Махата ў Рас-эль-Айн, у выніку якога загінула 12 чалавек, з іх 6 курдаў (у тым ліку трое дзяцей). 22 студзеня 2013 года новыя сутыкненні паміж курдамі і ўзброенай апазіцыяй у ваколіцах Рас-эль-Айна забралі жыцці як мінімум 56 чалавек, 42 з якіх (у тым ліку жанчыны і дзеці) загінулі ў выніку выбуху бомбы ў горадзе СаламAlexander Dziadosz, Kevin Liffey «Syrian rebels clash with Kurds in northeast ». Reuters, 22 января 2013 года..
2013—2015 гады
2013 год у Сірыйскай Курдыстане пачаўся з узброеных сутыкненняў арабаў і курдаў у Хасаке. Падставай паслужыў расстрэл урадавымі войскамі дэманстрацыі арабаў у падтрымку ССА 28 снежня 2012 года, пасля чаго курды з ліку прыхільнікаў PYD былі абвінавачаны ў супрацоўніцтве з урадам. У ходзе сутыкненняў былі забіты тры арабы«Al-Hasakah: Deadly clashes between Arab tribes and PYD». KurdWatch, 9 января 2013 года..
4 студзеня 2013 года ў многіх гарадах на паўночным усходзе Сірыі прайшлі шматтысячныя антыўрадавыя дэманстрацыі, арганізаваныя PYD, курдскім нацыянальным саветам і іншымі курдскімі партыямі. Мэтай PYD было сабраць да 100 тысяч дэманстрантаў, але гэта ім не ўдалося«Al-Qamishli: PYD fails in attempt to mobilize one hundred thousand demonstrators». KurdWatch, 10 января 2013 года..
У той жа час пачаўся канфлікт паміж PYD і іншымі курдскімі партыямі — у прыватнасці, з партыяй Yekîtî Kurdistan і яе толькі ўтвораным баявым крылом Jiwan Qatna, якое PYD западозрыла ў падтрымцы ісламістаў«Ad-Darbasiyah: YPG abducts armed Yekîtî members». KurdWatch, 15 января 2013 года.«Al-Qamishli: YPG storms Yekîtî military drill ground». KurdWatch, 20 января 2013 года.. У пачатку лютага 2013 гады адбылося яшчэ адно сутыкненне падобнага роду, у гэты раз паміж YPG і прыхільнікамі ўрада Іракскага Курдыстана Масуда Барзані, з якім прыхільнікі PYD знаходзяцца не ў лепшых адносінах«Al-Malikiyah: YPG ends siege of Kahf al‑Assad». KurdWatch, 11 февраля 2013 года..
У сувязі з распачатым у студзені 2014 года такім чынам паўнавартасным канфліктам паміж ІДІЛ і больш умеранымі паўстанцкімі групоўкамі, колькасць ахвяр якога ўжо да сярэдзіны месяца перавысіла 1000 чалавекПотери сирийских повстанцев от междоусобицы превысили тысячу человек, атрады YPG у мухафазе Рака (у асноўным кантраляванай ІДІЛ) прынялі рашэнне прыпыніць наступленне на Эт-Тэль-эль-Аб’яд. У мухафазе Хасеке атрады ІДІЛ па-ранейшаму дзейнічалі ў саюзе з больш памяркоўнымі ісламістамі; іх аб’яднаныя сілы прымусілі YPG адступіць з Тэль-Брак і Тэль-Хаміс (наваколлі Эль-Камышлы). Страты YPG у гэтым рэгіёне за перыяд з канца снежня 2013 года па 7 студзеня 2014 года склалі 39 чалавек (паводле SOHR). 15 студзеня YPG абвінавацілі НКСРАС у падтрымцы ІДІЛ супраць курдаў у Хасеке.
У сувязі з маштабным наступленнем ІДІЛ у Паўночным Іраку ў чэрвені 2014 года абвастрылася сітуацыя і на поўначы Сірыі. SOHR паведамляў пра сутыкненні паміж YPG і ІДІЛ у мухафазах Рака і Алепа, у тым ліку ў ваколіцах горада Айн-эль-Арабhttps://www.facebook.com/syriahroe/posts/551464934961849https://www.facebook.com/syriahroe/posts/551464578295218. У сеціве з’явіліся фатаграфіі, з якіх відаць, што як мінімум 2 палонных курдащ былі пакараны смерцю ІДІЛ праз распяццеhttps://www.facebook.com/syriahroe/posts/551286444979698Twitter / Account Suspended.
Да 20 верасня 2014 года «Ісламская дзяржава» настолькі ўзмацнілася ў Рацы, што заняла практычна ўсю тэрыторыю мухафазы, у тым ліку каля 60 вёсак у ваколіцах горада Айн-эль-Араб (Кабані)Исламисты захватили 60 деревень на севере Сирии. На дапамогу заблакаванай у гэтым горадзе малой групоўцы YPG накіравалася некалькі сотняў курдскіх баевікоў з Турцыі. Тым часам ля турэцкай граніцы ў гэтым рэгіёне сабралася да 4 тысяч курдскіх бежанцаўСирийские курды бегут в Турцию .
6 кастрычніка 2014 года тры замініраваныя аўтамабілі падарваліся ля блокпастоў YPG у мухафазе Хасеке, у выніку чаго загінула не менш за 30 чалавек, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі раненні. У той жа час у 260 кіламетрах адтуль прадоўжыўся штурм горада Айн-эль-Араб, баевікі ІДІЛ паспрабавалі ўвайсці ў горад з трох бакоў. На адным з будынкаў на ўсходняй ўскраіне горада быў заўважаны чорны сцяг, які нагадвае сцяг ІДОколо 30 человек погибли в результате теракта в городе аль-Хасака.
Хоць асноўныя падзеі другой паловы 2014 года ў Сірыйским Курдыстане разгортваліся ў горадзе Кабані (Айн-эль-Араб) і яго ваколіцах, сутыкненні працягваліся і ў іншых рэгіёнах, населеных курдамі. У прыватнасці, 25 снежня ў ходзе баёў за вёску Кас на паўночным усходзе Сірыі курдамі было знішчана не менш за 30 ісламістаў. У той жа дзень у ходзе контрнаступлення курдаў на пазіцыі ІД у Кабані было ліквідавана яшчэ 14 баевікоўСМИ: курды ликвидировали 30 боевиков ИГ на северо-востоке Сирии.
20 сакавіка 2015 года ў выніку падвойнага тэракту ў горадзе Хасеке на ўсходзе Сірыйскага Курдыстана загінула 20 чалавекВ Сирии при теракте погибли 20 человек.