Сумах аленярогі, Сумах пушысты, Сумах воцатны, Воцатнае дрэва, Сумах кароткавалосы — у крыніцы пад назвай (Rhus typhina) — расліна сямейства , від роду , якое расце ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі, пераважна ў паўднёва-усходняй Канадзе і на паўночным усходзе ЗША.
Батанічнае апісанне Лістападнае дрэва вышынёй 3—10 м. Лісце непарнапёрыстае даўжынёй 25—55 см, з 9—31 лісцінкамі. Кожная лісцінка 6—11 см даўжынёй. Маладыя галіны і ліставыя хвасткі пакрываюць аксаміцістыя валасінкі. Кветкі чырвона-карычневага колеру, у густых конусападобных мяцёлках 10—20 см даўжынёй і 4—6 см у дыяметры. Плады — маленькія чырвоныя касцянкі сабраныя ў мяцёлкі. Лісце ўвосень набывае ярка-чырвоны колер.
Выкарыстанне Воцатнае дрэва культывуецца як дэкаратыўная расліна.
Воцатнае дрэва не з’яўляецца моцна небяспечным відам для чалавека, але сок пры прыёме ўнутр або пападанні на слізістыя абалонкі можа выклікаць атручванне, а пры кантакце са скурай выклікае лёгкае смыленне.
Літаратура
Александрова М. С. Ах, что за сумах! // Садовник : журнал. — 2007. — № 10.
Спасылкі
Bioimages: Rhus typhina Photographs and descriptions of plants of Missouri. Rhus typhina North Woods wiki. Rhus typhina Brian Johnston. A Close-up View of the Staghorn Sumac (Rhus typhina). Microscopy—UK
Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Сумахавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1756 годзе