Аляксандр Гасеўскі (каля 1575 — красавік ) — рэгент вялікалітоўскай дзяржаўнай канцылярыі пры Л. Сапегу, рэферындарый літоўскі, вялікі пісар літоўскі, ваявода смаленскі, староста маркаўскі, пуньскі, купішскі і веліжскі (з 1600) .
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Слепаўрон», сын Яна.
Займаў некалькі высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгента дзяржаўнай канцылярыі пры Льву Сапегу (1596). У маі 1598 г. атрымаў віцебскае войтаўства ад Жыгімонта ВазыНацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1751. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 156—157, 200—200 адв.. У 1599 і 1600 гг. пасол у Маскву. У складзе пасольства Льва Сапегі меў значны ўплыў на перамовах з маскоўскім бокам Dariusz Kupisz, Smoleńsk 1632–1634, Bellona, 2001, ISBN 83-11-09282-6, s. 81. У 1600 г. атрымаў памежнае Веліжскае староства. У лютым 1603 г., пасля заключэння адпаведнай дамовы, добраахвотна саступіў пасаду войта віцебскаму ваяводу Яну Завішу.
У 1606 г. пасол да Ілжэдзмітрыя I, схоплены падчас звяржэння апошняга ў Маскве. Вызвалены ў 1608 г. Разам з Львом Сапегам быў ініцыятарам інтэрвенцыі ў Маскву, браў удзел у аблозе Смаленска ў 1610 годзе. У 1611—1613 гг. разам з войскам Рэчы Паспалітай зноў быў у Маскве. У 1617—1618 гг. удзельнічаў у другой выправе каралевіча Уладзіслава на Маскву, у 1621—1622 гг. у вайне са шведамі за Інфлянты.
У 1630 атрымаў урад пісара польнага.
Заснаваў езуіцкія калегіумы ў Віцебску і Смаленску, кляштар у Бярэсці.
Сям’я Ад шлюбу з Евай Пац меў 4 сыноў і 3 дачок.
Літаратура Jan Paweł Gosiewski, Fundacje sakralne wojewody smoleńskiego Aleksandra Korwin Gosiewskiego, „Nasza Przeszłość” 139, 2023, c. 129–163.
Спасылкі gosiewski.pl
Аляксандр Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Ваяводы смаленскія Катэгорыя:Старосты маркаўскія Катэгорыя:Старосты пунскія Катэгорыя:Старосты купішскія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія літоўскія