Аляксандр Блінец (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў рэзервовай камандзе бабруйскай «Белшыны», у 2010 годзе гуляў у арэндзе ў барысаўскім БАТЭ, дзе таксама выступаў за рэзервовы склад. У пачатку 2014 года далучыўся да «Слоніма» ў Першай лізе, аднак ужо ў жніўні пакінуў клуб. У 2015—2016 гадах гуляў у Другой лізе за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі.

У пачатку 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Промні», але беспаспяхова. У выніку пачаў сезон у складзе «Асіповічаў», застаўся ў камандзе і на наступны год, калі яна выбыла ў Другую лігу. У першай палове 2019 года быў іграком «Маладзечна».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна