Блакітнаво́чка горная (Sisyrinchium montanum) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—35 см з кароткім карэнішчам. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае. Лісце чаргаванае, суцэльнае, сядзячае. Верхавінкавае лісце ланцэтнае з вузкім белаватым краем. Кветкі 12—20 мм у дыяметры, бледна фіялетавага колеру, на доўгіх кветаножках, па 1—4 на канцы сцябла. Плод — шматнасенная каробачка шарападобнай формы, якая раскрываецца трыма створкамі.

Распаўсюджанне і экалогія Блакітнавочка горная паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Натуралізавалася на тэрыторыі Еўразіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі.

Святлолюбівая расліна, не патрабавальная да якасці глебы. Расце на вільготных лугах, лясных палянах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Вырошчваецца ў культуры ў якасці дэкаратыўнай расліны. Лёгка дзічэе.

Літаратура  — С. 308.

Спасылкі

Sisyrinchium angustifolium на сайце Flora of North America

Катэгорыя:Касачовыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны