Андрэй Альшанік (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай футбольнай школы «Трактар», з 2015 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год замацаваўся ў дубліруючым складзе. У 2015 годзе гуляў за барысаўскі клуб таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. 7 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» (5:1).

У жніўні 2018 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ». У складзе сталічнай каманды стаў выхадзіць у стартавым складзе і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану», дзе таксама быў іграком асновы. У жніўні 2019 года вярнуўся ў «Энергетык-БДУ». 11 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4). У далейшым яшчэ некалькі разоў з’явіўся ў асноўнай камандзе, аднак пераважна гуляў за дубль.

У студзені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў». Рыхтаваўся разам з камандай да новага сезона, аднак у сакавіку пакінуў яе, так і не згуляўшы ў афіцыйных матчах, і неўзабаве адправіўся на прагляд у «Крумкачы». У красавіку 2020 года стаў іграком сталічнага клуба, дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену.

У студзені 2021 года разарваў кантракт з «Энергетыкам-БДУ» і стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй», з якой у лютым падпісаў пагадненне. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам. У сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са «Славіяй» на наступны сезон, аднак не быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат 2023 года і не з’яўляўся на полі. У маі 2023 года па выніках паседжання Камітэта па статусах і пераходу футбалістаў АБФФ атрымаў статус свабоднага агента.

У чэрвені 2023 года далучыўся да віцебскага «Макслайна». У студзені 2024 года перайшоў у «Слуцк». У чэрвені 2024 года пакінуў слуцкі клуб, а ў ліпені вярнуўся ў «Макслайн».

Міжнародная кар’ера У студзені 2016 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі выступаў на Кубку развіцця ў Мінску. У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

8 чэрвеня 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0), адзначыўся голам і чатырма галявымі перадачамі.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2015 дубль БАТЭ 3 0 2016 дубль БАТЭ 27 3 2017 дубль БАТЭ 21 4 2018 (1) дубль БАТЭ 17 5 2018 (2) Д2 Энергетык-БДУ 13 0 2019 (1) Д2 Нафтан 12 4 2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ 4 0 2020 Д2 Крумкачы 24 5 2021 Д1 Славія 20 0 2022 Д1 Славія 24 2 2023 (2) Д2 Макслайн 21 6 2024 (1) Д1 Слуцк 10 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк