Уладзіслаў Лях (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага «БАТЭ».
Клубная кар’ера Выхаванец школы мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018 годзе замацаваўся ў складзе дубля, часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДАТУ» (7:0). Перад сезонам 2019 прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 30 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе мінчан.
У красавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву». У лістападзе 2020 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама». У 2021—2022 гадах трэніраваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, аднак гуляў за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі.
У чэрвені 2022 года стаў трэніравацца дзяржынскім «Арсеналам» і ў ліпені быў узяты клубам у арэнду. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак у кастрычніку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.
У студзені 2023 года адправіўся на прагляд у «Гомель», а ў сакавіку 2023 года зноў далучыўся да «Арсенала», стаўшы іграком каманды ўжо на трывалай аснове. У студзені 2024 года перайшоў у брэсцкае «Дынама».
8 студзеня 2025 года барысаўскі «БАТЭ» аб’явіў аб падпісанні Уладзіслава.
Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дынама 12 0 2018 дубль Дынама 27 1 2019 Д1 Дынама 4 0 2020 (пач.) дубль Дынама 2 1 2020 Д2 Лакаматыў 18 0 2021 дубль Дынама 17 3 2022 (1) дубль Дынама 4 0 2022 (2) Д1 Арсенал 8 0 2023 Д2 Арсенал 23 1 2024 Д1 Дынама (Брэст) 26 2 2025 Д1 БАТЭ
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ