Курыльскі чай кустовы, Дуброўка кустарнікавая — у крыніцы пад назвай (Dasiphora fruticosa) — від кветкавых раслін сямейства

Распаўсюджанне Дуброўка кустарнікавая распаўсюджана ў Еўропе, Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыцы. Расце на поймавых лугах, сярод хмызняковых зараснікаў, па берагах вадаёмаў.

Апісанне Хмызняковая шматгадовая расліна. Дасягае вышынёй да 1,5 м. Лісце складанае, пёрыстае, складаецца з 5-7 даўгаватых лісточкаў, якія размешчаны ў выглядзе веера і пакрытыя мяккім, густым ворсам. Сцёблы галінастыя, у маладым узросце пакрытыя лямцавым апушэннем, у сталым — карой чырвона-карычневага або бурага адцення. Кветкі ярка-жоўтыя, да 3 см у дыяметры. Яны адзінкавыя або сабраны ў суквецці. Тычынак каля 30. Цвіценне пачынаецца ў сярэдзіне лета, а паспяванне пладоў — у асноўным у канцы жніўня-верасні. Плады — сухія арэшкі невялікіх памераў, пакрытыя тонкімі валасінкамі.

Спасылкі

Auf der Verbreitung Nordhalbkugel nach: Eric Hultén, Magnus Fries: Atlas of North European vascular plants 1986, ISBN 3-87429-263-0 Thomas Meyer: Datenblatt mit Bestimmungsschlüssel und Fotos bei Flora-de: Flora von Deutschland (alter Name der Сайт: Blumen in Schwaben).

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Ружавыя