Го́мельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Гомель.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тураўлянскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Багародзіцкае, Далёкія, Емяльянікі, Рыбакі і Спашчына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гомельскага сельсавета 22 населеныя пункты. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Завозерскага сельсавета (20 населеных пунктаў: аграгарадок Завозер’е, вёскі Абалонне, Бецкае, Гарадзішча, Казімірова, Калпінка, Карпінічы, Лучна, Міжлессе, Мяжно 1, Мяжно 2, Мяжно 3, Пуканаўка 1, Пуканаўка 2, Пушна, Семянец, Ткачова, Туроўля, Шалкова і Шастова)Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 658 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,0 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,2 % — армяне; паводле перапісу 2019 года (40 населеных пунктаў) — 1242 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Населеныя пункты У склад Гомельскага сельсавета ўваходзяць 40 населеных пунктаў: Абалонне Багародзіцкае Бецкае Бікульнічы Ваўкі Галаўні Гаравыя Гарадзішча Гарнаполле Гомель Горкі Далецкія Двор Гомель Емяльянікі Заазер’е Завозер’е Казімірова Калпінка Карпінічы Лучна Масянкова Міжлессе Мяжно 1 Мяжно 2 Мяжно 3 Пашкі Плусы Пуканаўка 1 Пуканаўка 2 Пушна Рыбакі Свяціца Семянец Ткачова Туроўля Турэц 1 Турэц 2 Шалкова Шастова Шчаты
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе