Таюа́нь — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая» — гарадская акруга ў Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шаньсі, знаходзіцца на рацэ Фэньхэ (басейн Хуанхэ).

Чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хімічная, лёгкая прамысловасць. У раёне Таюаня — здабыча вугалю (Сішань), жалезнай руды, вапняку. Міжнародны аэрапорт Таюань Усу. Кантынентальна-мусонны клімат, зімой выпадае снег. Лета дажджлівае, вясна сухая і ветраная. Увосень надвор’е цёплае і яснае. Сярэднегадавая тэмпература паветра 9,5 ℃. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,4℃, ліпеня 23,5 ℃. Маразы з сярэдзіны кастрычніка да сярэдзіны красавіка, каля 140—190 дзён. Гадавая колькасць ападкаў — 500 мм.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ван Вэй — кітайскі паэт, жывапісец Чэнь Чжэ (нар. 1991) — кітайскі снукерыст

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады правінцыі Шаньсі