Красно́ўка (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.
Вядома з канца 19 ст., уваходзіла ў склад Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1908 годзе ў вёсцы 14 двароў, 115 жыхароў. Паводле Усесаюзнага перапісу 1926 года — 42 двары, 257 жыхароў.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з прычыны размяшчэння вёскі непасрэдна каля чыгункі Мінск — Орша, яна знаходзілася ў зоне частых партызанскіх аперацый. Многія жыхары вёскі пацярпелі за супрацоўніцтва з партызанамі, агулам за час акупацыі з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 года акупанты загубілі 25 жыхароў вёскі. У 2022 годзе жыхары вёскі ўсталявалі памятны стэнд удзельнікам вайны.
Вядомыя асобы Павел Аўрамавіч Данілаў (1897—1975) — беларускі рэжысёр, драматург. Васіль Іванавіч Шарапаў (1916—2017) — старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1955—1968)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Бобрскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна