Рэйд на Эз-Завiю — напад лівійскіх паўстанцаў на вайсковыя падраздзяленні і апалчэнцаў, верных Муамару Кадафі падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі ў горадзе Эз-Завія.
Перадгісторыя У лютым—сакавіку 2011 года горад ужо быў арэнай буйнай бітвы, у якой паўстанцы пацярпелі паражэнне ад сіл Кадафі.
Ход падзей Новыя сутыкненні пачаліся ў горадзе ў пачатку чэрвеня ў сувязі з хваляваннямі супраць Кадафі. 11 чэрвеня прэс-сакратар паўстанцкага Нацыянальнага пераходнага савета заявіў, што байцы апазіцыі ўзялі пад свой кантроль вялікую тэрыторыю на заходнiм баку горада. Раніцай разгарнуліся баі паміж лаялістамі і мяцежнікамі.
Па словах прадстаўніка паўстанцаў, за два дні баёў у горадзе 30 апазіцыянераў былі забіты і 20 паранены. Праціўнікі Кадафі здолелі ўзяць пад свой кантроль заходнюю частку горада, але кадафісты ўтрымлівалі пад кантролем цэнтр і ўсходнюю частку. Акрамя таго, з’явіліся паведамленні, што лаялісты атрымлівалі падмацаванні.
Да вечара 12 чэрвеня, паводле заявы ўладаў, паўстанцы пацярпелі паражэнне ў Эз-Завii пасля некалькіх гадзін бою. Урад заявіў, што апазіцыйныя сілы былі выцеснены з горада. Гэта было часткова пацверджана журналістамі.
Паўстанцы сцвярджалі, што падчас бою высокапастаўлены камандзір лаялістаў эль-Хaувiлдзi эль-Ахмейдзi быў цяжка паранены ў выніку паветранага ўдару НАТА, калі ён накіроўваўся ў Эз-Завiю.
Гл. таксама Першая бітва за Эз-Завію Другая бітва за Эз-Завію
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:2011 год у Лівіі Эз-Завія Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:Чэрвень 2011 года