Джэфры Прэстан «Джэф» Безас (; нар. , Альбукерке, Нью-Мексіка, ЗША) — амерыканскі прадпрымальнік, кіраўнік і заснавальнік інтэрнэт-кампаніі Amazon.com, заснавальнік і ўладальнік аэракасмічнай кампаніі Blue Origin і ўладальнік выдавецкага дому The Washington Post. У 2018 годзе стаў найбагацейшым чалавекам па версіі Forbes, заняўшы першы радок спісу са $135,6 млрд.

Біяграфія Калі Джэфу было чатыры гады, яго маці выйшла замуж за кубінскага мігранта Мігеля Безаса, які ўсынавіў хлопчыка.

Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1986) са ступенямі па электраінжынерыі і камп’ютарных навуках. Да пачатку 1994 года працаваў па спецыяльнасці на Уол-стрыт на розных пасадах. Займаўся распрацоўкай сеткі для міжнароднага гандлю. Пазней заняў пасаду віцэ-прэзідэнта ў кампаніі D. E. Shaw & Co, з якой сышоў летам 1994 года.

У канцы 1994 года, падчас вандроўкі праз краіну з Нью-Ёрка ў Сіэтл, Безас засноўвае інтэрнэт-магазін Amazon.com, пачатковыя інвестыцыі склалі 300 тысяч долараў. Сайт быў запушчаны 16 ліпеня 1995 года, хоць на той момант ён не быў распрацаваны да канца: напрыклад, на ім можна было замовіць адмоўную колькасць кніг. Безас матываваў гэта неабходнасцю апярэдзіць канкурэнтаў. Кампанія пачыналася як кніжны анлайн-магазін і пашыралася да продажу вялікага асартыменту прадуктаў і сервісаў, уключаючы відэа і аўдыё-трансляцыі. Станам на 2019 год гэта найбуйнейшая ў свеце кампанія ў галіне інтэрнэт-гандлю, а таксама найбуйнейшы ў свеце пастаўнік воблачных паслуг праз «Amazon Web Services». У 1997 годзе кампанія Amazon.com выйшла на IPO. У 1999 годзе амерыканскі часопіс Time назваў Безаса чалавекам года.

Безас пашырыў сферу сваіх бізнес-цікавасцей у 2000 годзе, заснаваўшы аэракасмічную кампанію Blue Origin. Blue Origin пачала тэставыя палёты ў космас у 2015 годзе і на той час планавала пачаць камерцыйныя субарбітальныя палёты з людзьмі ў канцы 2018 года. У 2013 годзе за 250 млн долараў прадпрымальнік набыў амерыканскі выдавецкі дом The Washington Post. Безас кіруе іншымі бізнес-інвестыцыямі праз свой венчурны фонд Bezos Expeditions.

24 лістапада 2017 года стаў самым багатым чалавекам Зямлі з $100,3 млрд. На 10 студзеня 2018 года яго багацце складала $106 млрд. На другім месцы і далей Біл Гейтс ($93,3 млрд), Уорэн Бафет ($87,3 млрд), Марк Цукерберг ($77,3 млрд) і Амансіа Артэга ($76,6 млрд).

Да чэрвеня 2018 года багацце Джэфры Безаса вырасла да $139,6 млрд — ён заняў першы радок у рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index. Паводле версіі Forbes у рэйтынгу самых уплывовых людзей свету 2018 года Безас на 5-м месцы.

16 ліпеня 2018 года Джэф Безас узначаліў спіс найбагацейшых людзей свету па версіі агенцтва Bloomberg; паводле якога багацце склала $150 млрд.

Зняўся ў адной са сцэн фільма «Стартрэк: Бясконцасць» у ролі іншапланецяніна.

9 студзеня 2019 года Джэф Безас абвясціў пра развод са сваёй жонкай Макензі Безас пасля 25 гадоў шлюбу. На той момант Джэф Безас быў самым багатым чалавекам у свеце. У красавіку 2019 года развод быў афіцыйна аформлены: Макензі Безас атрымае $37,5 млрд адступных.

Літаратура

Спасылкі

Артыкул пра Джэфры Безаса ў часопісе Business Excellence.  Джэфры Безас на сайце TED. Джэфры Безас інфармацыя з адкрытых крыніц ЗША.

Катэгорыя:Мільярдэры ЗША Катэгорыя:Прадпрымальнікі ЗША