Юрый Веля (, 4 сакавіка 1892, Кубшыцы, Саксонія, Германія — 6 красавіка 1969, Будзішын, ГДР) — лужыцкі пісьменнік і педагог. Пісаў на верхнялужыцкай мове.
Біяграфія Нарадзіўся 4 сакавіка 1892 года ў горадзе Кубшыцы. З 1907 па 1913 год навучаўся ў педагагічным вучылішчы ў Будзішыне. У 1911 годзе ўступіў у члены лужыцкага культурна-асветніцкага таварыства «Маціца сербская». З 1913 па 1916 год працаваў настаўнікам у вёсцы Несвачыдла. З 1919 года настаўнічаў у вёсцы Камарова каля горада Ракецы і з 1927 па 1937 год — у горадзе Букецы. У 1937 годзе быў высланы нацысцкімі ўладамі з Лужыцы і выкладаў у вёсцы Нойзальц - Шпремберг. У 1945 годзе вярнуўся на радзіму і стаў працаваць загадчыкам школьнага аддзела лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна». З 1948 года па 1952 год выкладаў у Вышэйшай сербскай школе ў Будзішыне. З 1952 года па 1957 год працаваў у гарадскім аддзеле лужыцкай школьнай адукацыі ў Будзішыне.
У 1957 годзе выйшаў на пенсію. Пражываў у Будзішыне, дзе памёр 6 красавіка 1969 года. Пахаваны на Тухорскіх могілках у Будзішыне.
Сачыненні
Knjez a roboćan, 1931; Zhubjena njewjesta, 1935; Paliwaka, 1936; Naš statok, 1937; Lehrgang der sorbischen Sprache, падручнік лужыцкай мовы, 1956; Jan Michał Budar mjez roboćanami, 1956; Woheń nad Bukecami, 1959; Wučer mjez ludom, аўтабіяграфія, 1962; Bjez prócy a potu njepřindźeš k złotu, 1965; Robotow pal njebě kónc, 1966; Pětr z Přišec, раман, 1968.
Узнагароды
Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1968).
Літаратура Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 151—152, 154, ISBN 5-7576-0063-2 J. Młynk, Jurij Wjela — Serbšćina. 19. studijny list, Mały Wjelkow 1956, str. 2211—2224; Žur, Muza, str. 296—305 Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984
Спасылкі
Біяграфія
Катэгорыя:Пісьменнікі ГДР Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Члены Маціцы серба-лужыцкай