Магілёўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Магілёў. Знаходзіцца ў цэнтры Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Чавускім, Быхаўскім, Клічаўскім, Бялыніцкім, Шклоўскім і Дрыбінскім раёнамі.
Гісторыя Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — горад Магілёў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 19 сельсаветаў: Бракаўскі, Вендаражскі, Вішоўскі, Вялікабялевіцкі, Гарадзішчанскі, Гаранскі, Дабрасневіцкі, Дасовіцкі, Дашкаўскі, Карабанаўскі, Княжыцкі, Коцінскі, Навасёлкаўскі 1-шы (Навасельскі 1-шы), Навасёлкаўскі 2-гі (Навасельскі 2-гі), Палыкавіцкі, Пашкаўскі, Рафалаўскі, Сялецкі, Цішоўскі. 21 жніўня 1925 года перайменаваны сельсаветы: Карабанаўскі — у Краснапольскі, Коцінскі — у Хонаўскі, Навасёлкаўскі 2-гі (Навасельскі 2-гі) — у Гуслішчанскі, Навасёлкаўскі 1-шы (Навасельскі 1-шы) — у Навасёлкаўскі (Навасельскі). 24 верасня 1926 года ўтвораны Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет. У 1927 годзе ўтвораны Чарназёмаўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 2 сакавіка 1931 года да раёна далучаны Амхаўскі, Грабянёўскі, Мастоцкі, Махаўскі, Машанацкі, Слабодкаўскі (Слабодскі), Таранаўскі, Шчэжарскі сельсаветы скасаванага Лупалаўскага раёна. 5 красавіка 1935 года Вішоўскі, Навасёлкаўскі (Навасельскі), Рафалаўскі сельсаветы перададзены Бялыніцкаму раёну. 23 жніўня 1937 года Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бракаўскі, Вялікабялевіцкі, Гарадзішчанскі, Гаранскі, Гуслішчанскі, Дабрасневіцкі, Краснапольскі, Палыкавіцкі, Таранаўскі, Хонаўскі, Хрыпялёўскі, Чарназёмаўскі, Шчэжарскі сельсаветы, Амхаўскі сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі, утвораны Дарскі, Мікалаеўскі і Семукацкі сельсаветы. 21 ліпеня 1956 года Дасовіцкі сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі. 22 ліпеня 1960 года скасаваны Грабянёўскі, Дарскі, Махаўскі, Нядашаўскі, Семукацкі, Сялецкі, Хонаўскі сельсаветы, утвораны Бокатаўскі і Вяйнянскі сельсаветы, Мікалаеўскі сельсавет перайменаваны ў Палыкавіцкі. 25 снежня 1964 года да раёна далучаны Сухарэўскі сельсавет Чавускага раёна. 15 студзеня 1965 года зноў утвораны Дарскі сельсавет. 4 чэрвеня 1965 года зноў утвораны Махаўскі і Семукацкі сельсаветы, Бокатаўскі сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі. 6 красавіка 1973 года Слабодкаўскі сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі, Хонаўскі сельсавет — у Заводскаслобадскі. 9 снежня 1975 года Машанацкі сельсавет перайменаваны ў Брылеўскі. 21 чэрвеня 1983 года Дарскі сельсавет перайменаваны ў Кадзінскі, 17 чэрвеня 2006 года Цішоўскі сельсавет — у БуйніцкіРешение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-12 О переименовании сельсовета . 23 снежня 2009 года скасаваны Брылеўскі сельсаветРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Насельніцтва 2009 год — 43 166 жыхароўПерепись населения — 2009. Могилевская область Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (без уласна Магілёва з насельніцтвам 372 тыс. чал.). Усяго налічваецца 279 сельскіх населеных пунктаў. 19,3 тыс. жыхароў (43 % ад агульнай колькасці жыхароў раёна) пражывае ў аграгарадках. 2016 год — 40 234 жыхароўЧисленность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь 2017 год — 40 130 жыхароўЧисленность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь 2025 год — 39 163 жыхарыНациональный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (3 cакавіка 2025)..
Геаграфія 24 % плошчы раёна займаюць лясы. Асноўныя рэкі раёна: Дняпро з прытокамі Вільчанка, Паўна с Лазнёўкай, Дубравенка, Лахва с Лахвіцай і Жыварэзкай; Друць з прытокамі Арлянка і Грэза (вытокі); Раста з прытокам Рудзея.
На тэрыторыі раёна знаходзяцца возера Безыменнае і вадасховішча Рудзея.
Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны, мінеральныя воды.
Дзяржаўныя заказнікі: Варацей, Пагост, Раманькі.
Транспарт Праз раён праходзяць чыгункі на Асіповічы, Оршу, Крычаў, Жлобін, аўтамагістраль на Мінск; аўтадарогі на Віцебск, Гомель, Бабруйск, Рагачоў, Слаўгарад, Чэрыкаў. Па Дняпры ажыццяўляецца суднаходства.
Культура, адукацыя, друк Мясцовая прэса прадстаўлена грамадска-палітычнай газетай «Прыдняпроўская Ніва», гл. . Заснавальнік — Магiлёўскi раённы выканаўчы камiтэт.
Славутасці
Дашкаўскі парк Магілёўскі заасад у аграгарадку Буйнічы Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» Палыкавіцкая крыніца — помнік прыроды рэспубліканскага значэння Свята-Пакроўская царква (канец 1850 гадоў), у аграгарадку Вейна Свята-Успенская царква (1903 г.) у вёсцы Галяні 1-я Касцёл Святога Мікалая (1750—1791), у аграгарадку Княжыцы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Матэст Мендзялевіч Агрэст (1915, в. Княжыцы — 2005) — савецкі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, удзельнік атамнага праекта ў Арзамасе-16, заснавальнік тэорыі палеавізітаў Сяргей Пятровіч Алейнікаў (1909, в. Зацішша—1984), лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза Лідзія Васільеўна Аўсеенка (1914, в. Забор’е —), Герой Сацыялістычнай Працы Віктар Аляксандравіч Грамыка (1923, в. Сенькава —), беларускі жывапісец, педагог, прафесар, народны мастак Беларусі Іван Макаравіч Ільюшын (1903, Прокшанічы — 1997) — беларускі філосаф і савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр асветы БССР, член-карэспандэнт АН БССР Уладзімір Сямёнавіч Камароў (1923, в. Княжыцы —) — беларускі хімік, акадэмік Акадэміі Навук Беларускай ССР Вадзім Андрэевіч Круталевіч(1922, в. Малое Хонава — 2006)), беларускі юрыст, гісторык, сацыёлаг Міхаіл Іванавіч Кучынскі (1911, в. Прысна 1 — 1995), лётчык, Герой Савецкага Саюза Павел Васілевіч Масленікаў (1914, в. Нізкая Вуліца — 1995), беларускі пейзажыст, народны мастак Пётр Яфімавіч Пракопаў (1909, в. Старая Мілееўка — 1980), беларускі вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства Цімафей Ерафеевіч Саладкоў (1915, в. Шчэжар — 1995), беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар. Заслужаны работнік культуры БССР Зоя Прохараўна Цітова (1919, в. Галынец 1 — 1995), акушэрка, Герой Сацыялістычнай Працы Ягор Арцёмавіч Юрчанка (1919, Палыкавічы 1 — 1981), Герой Савецкага Саюза
Старшыні Магілёўскага райвыканкама ? — 11 чэрвеня 2019 — Анатоль Іванавіч Дуцько з 11 чэрвеня 2019 года — Алег Іванавіч Чыкіда
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт (на рускай мове) Магілёўскі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму (на рускай мове) Карты і агульныя звесткі на emaps-online Славутасці на партале globustut.by (на рускай мове) Характарыстыка раёна
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе