Радыёла лёнападобная (Radíola linoídes) — аднагадовая травяністая расліна; від роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 5-10 см, з тонкім коранем.
Сцябло прамое, тонкае, голае, часта чырванавата-афарбавана, ад аснавання вілавата-галінастае.
Лісце круглявае або падоўжанае, супраціўнае, сядзячае, цэльнакрайняе.
Кветкі дробныя, сабраны ў верхавінныя суквецці, чатырохчленныя, са зрослымі пры аснаванні надрэзанымі чашалісцікамі і белымі зваротнаяйкападобнымі пялёсткамі, роўнымі чашалісцікамі. Цвіце ў маі — верасні.
Лік храмасом: 2n=18.
Арэал
Паўночная Амерыка, Усходняя Еўропа, Прыбалтыка, Паўночная Афрыка, еўрапейская частка Расіі.
Ахоўны статус Уваходзіць у Чырвоныя кнігі Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай Рэспублік. У Расіі від уваходзіць у Чырвоныя кнігі Уладзімірскай, Калужскай, Ленінградскай і Ліпецкай абласцей, раней уваходзіў у Чырвоную кнігу Растоўскай вобласці. Расце на тэрыторыі Окскага запаведніка. Рашэннем Луганскага абласнога савета № 32/21 ад 03.12.2009 г. від уключаны ў «Спіс рэгіянальна рэдкіх раслін Луганскай вобласці».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лёнавыя