Казялец кашубскі (Ranunculus cassubicus) — шматгадовая травяністая расліна; від роду сямейства . Атрутны.

Назва

Відавы эпітэт дадзены па назве паўночна-ўсходняй частцы Прусіі — Кашубіі (у ранейшым напісанні — Касубіі).

Беларускія назвы: казялец касубскі, гладышнік, курачча слепата, ладышнікFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, казялецДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914, курачча слепата Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.

Батанічнае апісанне Сцябло 30-60 см вышынёй, прамое, у верхняй частцы слаба галінастае.

Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, круглява-пупышкападобнае, суцэльнае, шурпатае. Сцябловае лісце нашмат драбней, пальчатарассечанае.

Кветкі адзіночныя або сабраныя ў паўпарасонік. Чашачка злёгку апушаная, вяночак дыяметрам 2-3 см, светла-жоўтага колеру. Цвіце ў чэрвені. Формула кветкі: .

Плод — шматарэшак.

Цвіце з красавіка па май.

Месцапражыванне Расце ў разрэджаных лісцяных лясах.

Арэал Распаўсюджаны ў Скандынавіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Сібіры.

У Расіі вядомы з еўрапейскай часткі і з Алтая.

Таксанамія

Класіфікацыя Казялец кашубскі (Ranunculus cassubicus) апісаны К. Лінеем у 1753 годзе ў Species Plantarum (1753, Sp.Pl. :551)(«Habitat in Cassubia, Sibiria»).

Літаратура

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Казялец