Хірасіма — карта Японіі — прэфектура Японіі, размешчаная ў рэгіёне Цюгоку на востраве Хонсю. У яе склад уваходзяць таксама 140 астравоў Унутранага Японскага мора. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Хірасіма.
На тэрыторыі прэфектуры размяшчаюцца два аб’екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — востраў Міядзіма са свяцілішчам Іцукусіма і Мемарыял міру ў горадзе Хірасіма.
Да 1876 года, калі адбыўся адміністрацыйны падзел прэфектур, на сучаснай тэрыторыі прэфектуры Хірасіма існавалі дзве адміністрацыйныя адзінкі — правінцыі Акі (заходняя частка) і Бінга (усходняя частка). Адгалоскам гэтага гістарычнага падзелу застаецца дыялектычнае адрозненне паміж рэгіёнамі.
Катэгорыя:Цюгоку
Катэгорыя:Прэфектуры Японіі