Каёс-Пе́рлас () — архіпелаг на захадзе Карыбскага мора за 5,6 км на ўсход ад паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Нікарагуа. Уключае 18 рыфаў, раскіданых па плошчы 280 км². Вылучаюцца 7 сталых астравоў, найбуйнейшы з якіх займае 0,44 км². Каёс-Перлас — важнае месца размнажэння марскіх чарапах.

У XIX — пачатку XX стагоддзяў астравы архіпелага выкарыстоўваліся міскіта, кайманцамі і гарыфунамі для лову чарапах. Пазней тут рыбачылі жыхары суседняга ўзбярэжжа. У 1997 годзе некалькі астравоў былі прададзены ў прыватную маёмасць, на іх пачала развівацца турыстычная інфраструктура. Аднак у 2007 годзе ўлады Аўтаномнага рэгіёна паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа прынялі рашэнне аб пераўтварэнні архіпелага ў запаведнік. У 2008 годзе турызм і рыбалоўства былі паралізаваны, але ў нашы дні адроджаны.

Спасылкі Regional Study on Social Dimensions of MPA Practice in Central America: Cases Studies from Honduras, Nicaragua, Costa Rica and Panamá Cayos Perla: un paraíso caribeño

Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора Катэгорыя:Астравы Нікарагуа