«Смаргонь» — беларускі футбольны клуб з горада Смаргонь, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя Першая каманда ў Смаргоні пабачыла свет у 1978 годзе. Прафесійны футбольны клуб пад назвай «Станкабудаўнік» быў заснаваны ў 1987 годзе.
У чэмпіянатах Беларусі каманда ўдзельнічала ў 1992—1994 гадах, але паказвала дрэнныя вынікі. У выніку ў 1994 годзе «Смаргонь» перайшла ў чэмпіянат вобласці. У 1998 годзе клуб вярнуўся ў чэмпіянат краіны, а ў 2002 годзе выйшаў у Першую лігу. У 2003—2005 гадах «Смаргонь» тройчы заставалася ў адным кроку ад выхаду ў Вышэйшую лігу.
У 2006 годзе каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заняла другое месца і выйшла ў Вышэйшую лігу. У 2007—2009 гадах «Смаргонь» гуляла ў Вышэйшай лізе, дзе найлепшым вынікам стала восьмае месца ў 2008 годзе. У 2009 годзе «Смаргонь» заняла апошняе месца і вярнулася ў Першую лігу. Але і там смаргонцы апынуліся ў ніжняй палове турнірнай табліцы.
Сітуацыя выправілася ў 2013 годзе. «Смаргонь» папоўніла склад шэрагам вопытных ігракоў, якія дапамаглі клубу заняць шостае месца. Адзін з іх, Сяргей Крот, стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У сезоне 2014 пасля правальнага старту каманда стала трывала набіраць ачкі. У другой палове сезона «Смаргонь» актыўна ўмяшалася ў барацьбу за трэцяе месца, але ў выніку не здолела падвінуць адтуль «Віцебск» і скончыла сезон на чацвёртым радку. У 2015 годзе «Смаргонь» стала пятай. У сезоне 2016 амаль поўнасцю абнавіўся склад каманды, і «Смаргонь» спачатку апынулася ў ніжняй палове табліцы, але пазней сітуацыя выправілася, і сезон смаргонцы зноў скончылі на пятым месцы.
У пачатку 2017 года замест Мікалая Рындзюка галоўным трэнерам каманды стаў яго былы памочнік Аляксей Дварэцкі. Пасля перамог у першых двух турах вынікі «Смаргоні» рэзка пагоршыліся, і першую палову чэмпіянату каманда скончыла на апошнім месцы. Аднак, палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, «Смаргонь» выйшла з зоны вылету. Тым не менш, толькі ў апошнім туры каманда забяспечыла захаванне месца ў Першай лізе, заняўшы выніковае 13-е месца.
Сезон 2018 «Смаргонь» пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Мікалая Гергеля. Пасля добрага старту каманда пазней апусцілася ў ніжнюю частку табліцы. У жніўні Гергель быў звольнены, і трэнерам зноў стаў Аляксей Дварэцкі. Каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15.
Пачатак сезона 2019 для «Смаргоні» атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела шэсць паражэнняў у першых шасці турах, пасля чаго быў звольнены Аляксей Дварэцкі, а трэнерам быў прызначаны Павел Раднёнак. Вынікі пасля гэтага трохі палепшыліся, улетку быў значна зменены склад каманды, аднак пазней каманда ізноў стала цярпець паражэнні, у выніку скончыла сезон на перадапошнім 14-м месцы, пасля чаго Павел Раднёнак пакінуў пасаду.
У 2020 годзе «Смаргонь» узначаліў Вячаслаў Герашчанка, каманда ўзмацнілася добрымі выканаўцамі. У выніку атрымалася паказаць добры вынік, «Смаргонь» некаторы час ішла ў лідарах і ўзначальвала табліцу Першай лігі, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду з першых радкоў. Тым не менш, клуб завяршыў сезон на шостым месцы.
У пачатку 2021 года клуб атрымаў прапанову заняць месца ў Вышэйшай лізе, якое стала вакантным пасля адмовы «Гарадзеі» ад выступленняў. Паспяхова прайшоўшы працэдуру ліцэнзавання, «Смаргонь» у сезоне 2021 далучылася да элітнага дівізіёна. Аднак, хутка сабраная каманда не здолела стварыць канкурэнцыю іншым клубам, і «Смаргонь» разам з рэчыцкім «Спадарожнікам» апынулася ў канцы табліцы. У ліпені «Спадарожнік» зняўся з турніру, а «Смаргонь» добра падмацавалася і выдала неблагі адрэзак, але пазней зноў пайшлі паражэнні. У верасні Герашчанка быў адпраўлены ў адстаўку, камандай стаў кіраваць яго памочнік Уладзіслаў Дукса разам з маладым расійскім спецыялістам Антонам Міхашонкам, аднак пад іх кіраўніцтвам смаргонская каманда пацярпела два разгромныя паражэнні, пасля чаго новым трэнерам стаў Ігар Трухаў. Аднак і ён не здолеў выправіць сітуацыю, хутка «Смаргонь» пазбавілася шанцаў застацца ў Вышэйшай лізе і фінішавала на 15-м месцы.
У сезоне 2022 «Смаргонь» значна абнавіла склад, але здолела запрасіць шэраг вопытных ігракоў і лічылася адным з магчымых фаварытаў. Старт чэмпіянату атрымаўся няўпэўненым, каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак пасля серыя з 9 перамог запар узняла каманду на першы радок табліцы. Далейшыя страты ачкоў не перашкодзілі за чатыры туры да фінішу гарантаваць вяртанне ў Вышэйшую лігу. Пасля гэтага «Смаргонь» прапусціла наперад «Нафтан» і заняла выніковае другое месца.
У 2023 годзе «Смаргонь» знаходзілася ў ніжняй палове табліцы Вышэйшай лігі, аднак выбыванне ёй не пагражала з-за таго, што іншыя клубы атрымалі вялікія ачковыя штрафы. У выніку каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15.
Папярэднія назвы 1987—1993: «Станкабудаўнік» 1993: «Камунальнік» з 1993: «Смаргонь»
Дасягненні Другая ліга (Чэмпіянат БССР) Бронзавы прызёр: 1990
Першая ліга (Чэмпіянат РБ) Срэбраны прызёр (2): 2006, 2022 Бронзавы прызёр (3): 2003, 2004, 2005
Другая ліга (Чэмпіянат РБ) Серебряный призёр: 2001
Чэмпіянат Гродненскай вобласці Пераможца: 1997
Цяперашні склад Станам на жнівень 2024 года.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Ігракі ў арэндзе
Трэнерскі штаб Ігар Слесарчук (нар. 1976) — галоўны трэнер Сяргей Дараховіч (нар. 1979) — трэнер Леанід Ковель (нар. 1986) — трэнер Уладзімір Кухлей (нар. 1982) — трэнер Міхаіл Гайсін (нар. 1984) — трэнер брамнікаў
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Другая (Д2) 16 15 3 1 11 13–34 7 1/16 фіналу 1992/93 Другая (Д2) 16 30 4 5 21 17–70 13 1/16 фіналу Вылет у Трэцюю лігу 1993/94 Трэцяя (Д3) 17 34 4 9 21 27–80 17 4 сезоны на аматарскім узроўні (Д4) 1998 Другая — А (Д3) 12 26 6 6 14 26–51 24 1999 Другая — А (Д3) 5 24 11 8 5 35–23 41 2000 Другая — А (Д3) 4 22 10 5 7 28–23 25 1/16 фіналу Выхад у фінальны раўнд Другая (Д3)4 14 5 3 6 14–17 18 2001 Другая (Д3) 2 34 25 4 5 63–16 79 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу 2002 Першая (Д2) 14 30 8 5 17 21–36 29 1/32 фіналу 2003 Першая (Д2) 3 30 17 7 6 47–20 58 1/16 фіналу 2004 Першая (Д2)3 30 14 11 5 49–21 53 1/32 фіналу 2005 Першая (Д2) 3 30 15 9 6 57–35 54 1/16 фіналу 2006 Першая (Д2) 2 26 16 7 3 57–27 55 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2007 Вышэйшая (Д1) 10 26 6 8 12 15–29 26 1/16 фіналу 2008 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 9 11 26–39 39 1/8 фіналу 2009 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 9 15 17–46 15 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу 2010 Першая (Д2) 12 30 8 8 14 33–43 32 1/16 фіналу 2011 Першая (Д2) 11 30 9 7 14 32–45 34 1/16 фіналу 2012 Першая (Д2) 10 28 7 10 11 23–32 31 1/16 фіналу 2013 Першая (Д2) 6 30 13 7 10 45–35 46 1/8 фіналу 2014 Першая (Д2) 4 30 13 7 10 42–32 46 1/16 фіналу 2015 Першая (Д2) 5 30 15 8 7 60–41 53 1/8 фіналу 2016 Першая (Д2) 5 26 10 8 8 40–39 38 1/8 фіналу 2017 Першая (Д2) 13 30 6 11 13 34–50 29 1/16 фіналу 2018 Першая (Д2) 11 28 6 10 12 19–44 28 1/16 фіналу 2019 Першая (Д2) 14 28 4 6 18 27–63 18 1/16 фіналу 2020 Першая (Д2) 6 26 10 6 10 29–26 36 1/32 фіналу Атрыманне месца ў Вышэйшай лізе 2021 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 9 17 26–66 21 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу 2022 Першая (Д2) 2 24 16 4 4 46–27 52 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2023 Вышэйшая (Д1) 11 28 7 3 18 28–59 24 1/16 фіналу 2024Вышэйшая (Д1)12307111233–51321/8 фіналу
Галоўныя трэнеры
Андрэй Маісейчанка (1998—2002) Уладзімір Уткін (2002—2004) Георгій Кандрацьеў (2005—2008) Аляксандр Лісоўскі (лістапад 2008 — ліпень 2009) Аляксандр Бразевіч (ліпень 2009 — студзень 2010) Генадзь Мардас (студзень 2010 — снежань 2011) Павел Бацюта (студзень 2012 — снежань 2014) Мікалай Рындзюк (студзень 2015 — люты 2017) Аляксей Дварэцкі (люты — снежань 2017) Мікалай Гергель (снежань 2017 — жнівень 2018) Аляксей Дварэцкі (жнівень 2018 — май 2019) Павел Раднёнак (май — лістапад 2019) Вячаслаў Герашчанка (студзень 2020 — верасень 2021) Уладзіслаў Дукса (, верасень 2021) Ігар Трухаў (верасень 2021 — студзень 2024) Ігар Слесарчук (са студзеня 2024)
Крыніцы
Спасылкі
Смаргонь