Рудбекія (Rudbéckia) — род аднагадовых, двухгадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства , які ўключае каля 40 відаў.

Натуральная вобласць распаўсюджання раслін гэтага роду знаходзіцца ў Паўночнай Амерыцы, многія віды растуць у прэрыях.

Некаторыя віды культывуюцца як дэкаратыўныя, часта дзічэюць, распаўсюджаны ў Еўропе і Афрыцы.

Апісанне Сцёблы простыя ці разгалінаваныя, вышыня расліны ад 50 см да 3 метраў (у некаторых відаў).

Лісце ад 5 да 25 см даўжынёй, суцэльныя або пёрыста-паасобныя, часам пёрыста-рассечаныя, авальнай або яйкападобнай формы. У верхняй частцы сцябла лісце сядзячае, у ніжняй доўгачаранковае.

Суквецці — буйныя кошыкі да 15 см у дыяметры. Кветаложа моцна выпуклае, пазней цыліндрычнае, з плёнкавымі вострымі прыкветкамі.

Краявыя кветкі — язычковыя бясплодныя жоўтага або аранжавага колераў, пасярэднія — трубчастыя двухполыя ад жоўтага да пурпурна-чорнага або карычневага колераў.

Плод — прадаўгаватая сямянка, часам мае невялікую каронку.

Сістэматыка Некаторыя крыніцы аб’ядноўваюць гэты род з блізкім родам .

Род прынята дзяліць на тры секцыі: Dracopis, Macrocline і Rudbeckia.

Шырокую вядомасць атрымалі, у першую чаргу, культурныя дэкаратыўныя віды.

Віды sect. Dracopis

 — аднагадовая расліна

sect. Macrocline

 — на аснове якога атрыманы вядомы дэкаратыўны сорт 'Залаты шар'  — паслужыў пры атрыманні многіх гібрыдаў

sect. Rudbeckia

 — паслужыў пры атрыманні многіх гібрыдаў Рудбекия солнцеглядная molbiol.ru — у культуры практычна не сустракаецца  — з гэтага віду атрыманы многія дэкаратыўныя сарты, лічыцца сімвалам Мэрыленда з 1918 года

Батанічныя ілюстрацыі некаторых відаў рудбекіі З кнігі «Illustrated Flora of the Northern States and Canada» і (1913)

Літаратура

Гиляров М. С. Биологический энциклопедический словарь. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 548. — 831 с. Многолетние цветы открытого грунта. — М., 1959.

Спасылкі

Рудбекия ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін Рудбекия на сайце USDA NRCS Праверана 24 верасня 2008 г. Рудбекия на сайце Каліфарнійскага ўніверсітэта Праверана 24 верасня 2008 г.

Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Астравыя (падсямейства)