Аблога Хомса — серыя ваенных аперацый, якія праводзіліся ўзброенымі сіламі Сірыі з мая 2011 па май 2014 года з мэтай разгрому ўзброеных фарміраванняў апазіцыі ў горадзе Хомс і аднаўлення кантролю над ім.

Хомс быў адным з першых гарадоў, дзе ўспыхнулі ўзброеныя сутыкненні грамадзянскай вайны ў Сірыі, у сувязі з чым сярод сірыйскай апазіцыі ён вядомы як «сталіца рэвалюцыі».

Першае наступленне ўрадавых войскаў было арганізавана ў лютым 2012 годаПравительственные войска Сирии штурмом взяли Хомс // 29 февраля 2012, а 12 красавіка заключана пагадненне аб спыненні агню.

Пазней баевікі вярнуліся ў Хомс, але 30 снежня ўрадавыя войскі зноў узялі горад пад свой кантрольВойска Б.Асада в Сирии взяли под контроль город Хомс // РБК, 30 декабря 2012 года, пры гэтым паўстанцы панеслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцыПравительственные войска в Сирии восстановили контроль над Хомсом // Взгляд.ру, 30 декабря 2012 года.

У чэрвені 2013 года ўрадавыя войскі пачалі трэцяе наступленне на ХомсСирийские войска ведут зачистку старинных кварталов Хомса Генсек ООН: Сирийские власти должны прекратить бомбардировки Хомса .

Да пачатку 2014 г. пад кантролем узброеных сіл знаходзілася вялікая частка Хомса, за выключэннем двух раёнаў. У маі пры пасярэдніцтве ААН было заключана пагадненне аб спыненні агню, у адпаведнасці з якім рэшткі паўстанцаў здалі зброю і пакінулі горад. У выніку Хомс цалкам перайшоў пад кантроль урада. Трохгадовыя баі ў горадзе прывялі да значных разбурэнняў і ахвяр.

Ацэнка стратэгічнага значэння Хомса Горад Хомс з’яўляецца буйным прамысловым цэнтрам і транспартным вузлом, тут знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод і некалькі нафтасховішчаў, праз яго ідуць трубаправоды ад нафтавых радовішчаў усходу Сірыі да партоў Тартус і Баніяс і найбуйнейшых гарадоў краіны — Дамаска, Алепа і правінцыя Латакія. Кантроль над Хомсам дазваляў ускладніць становішча ў паліўна-энергетычным комплексе і эканоміцы Сірыі.

Размяшчэнне за 30 км ад мяжы з Ліванам і наяўнасць шашы давала магчымасць наладзіць забеспячэнне буйной групоўкі баевікоў, а таксама пачаць аперацыю па перакрыцці стратэгічнай дарогі Дамаск-Алепа, якая злучае паўднёвыя і паўночныя раёны краіны

Утрыманню Хомса (які адкрыта называлі «Сірыйскай Місуратай», «Сірыйскім Бенгазі», «цытадэллю супраціву») лідары антыўрадавай апазіцыі надавалі важнае палітычнае значэннеСирийские войска штурмуют оплоты мятежников в Хомсе, выборы президента Египта состоятся в мае // ИТАР-ТАСС от 1 марта 2012.

Існуе меркаванне, што Хомс павінен быў стаць апорным пунктам апазіцыі падчас генеральнага наступлення на сталічны Дамаск.

Баявыя дзеянні 2012 Першае наступленне САА У пачатку лютага 2012 года горад і яго наваколле падвергнуліся артылерыйскім абстрэлам як апазіцыі, так і ўрадавай арміі.

У ноч з 28 на 29 лютага сірыйская армія правяла перагрупоўку і засяроджванне сіл. Пасля пачалася наступальная аперацыі. Вайсковыя падраздзяленні хутка змялі кантрольна-прапускныя пункты паўстанцкіх сіл у двух кварталах горада — Баб Амр і ХальдэнаВойска Асада готовят захват города Хомс // MIGNEWS.COM і працягнулі свой рух далей. Салдаты, пры падтрымцы агню артылерыі, прасоўваліся ад будынка да будынка, абшукваючы ўсе памяшканні і падвалы. У ходзе аперацыі вайскоўцамі быў знойдзены падземны тунэль даўжынёй паўтары мілі, які выкарыстоўваўся баевікамі для перакідання людзей і грузаў у акружаны горад.

У канцы дня паступілі паведамленні, што паўстанцаў атрымалася выбіць з Хомса у квартал Іншат і сельгасугоддзі на захад ад горадаСирийская армия полностью взяла под контроль квартал Баб Амр в Хомсе.

У выніку баявых дзеянняў інфраструктура горада атрымала сур’ёзныя пашкоджанні, у многіх раёнах горада спынілася падача электрычнасці і водазабеспячэння, выйшла са строю каналізацыя, у насельніцтва ўзніклі праблемы з прадуктамі харчавання.

1 сакавіка войскі атачылі пазіцыі паўстанцаў у раёне Баб-Амр і выбілі іх з горада.

Наступны тыдзень сірыйская армія займалася ліквідацыяй апошніх ачагоў супраціву мяцежнікаў. Па словах сірыйскіх паліцыянтаў, удзельнікаў баявых дзеянняў у Хомсе, супраць іх змагаліся «у асноўным рознага роду прафесіяналы з іншых краін: афганцы, лівійцы, туркі, саудзіты і іншыя»Владимир Снегирёв. Хомс в огне // «Российская газета» Федеральный выпуск № 5717 (44) от 1 марта 2013. У наступныя дні ўрадавыя сілы займаліся размініраваннем (пры адступленні баевікі замініравалі многія будынкі). 5 сакавіка ў квартале Баб Амр былі знойдзены целы 115 жыхароў, забітых апазіцыянераміСирия: хроника событий // «Зарубежное военное обозрение», № 4 (781), 2012. стр.101-102.

Аднаўленне баёў

10 сакавіка ў Хомсе зноў ўспыхнулі баіВ сирийском Хомсе идут ожесточённые бои // «Вести. RU» от 10 марта 2012. 26 сакавіка баевікі распачалі спробу ўсталяваць кантроль над горадам. У цэнтральных кварталах Баб-Сба, Сафсафа, Уорша і Сук-эль-Хашыш пачаліся вулічныя баі, у якіх урадавыя войскі ўжылі танкіВ центре сирийского Хомса идут бои // «Вести. RU» от 26 марта 2012. 27 сакавіка Хомс наведаў прэзідэнт Сірыі Башар Асад, дзе сустрэўся з вайскоўцамі сірыйскай арміі і насельніцтвамПрезидент Аль-Асад посетил город Хомс // SANA от 27 марта 2012. 12 красавіка ўступіла ў сілу пагадненне аб спыненні агнюВ Сирии вступает в силу прекращение огня, в Дамаске готовы принять миротворцев ООН // ИТАР-ТАСС от 12 апреля 2012, але яно было неўзабаве парушана — 14 красавіка экстрэмісты абстралялі з гранатамётаў квартал Захра, тры ракеты разарваліся на плошчы. Па дадзеных медыцынскіх крыніц, загінуў 1 чалавек і 29 атрымалі раненніТеррористы совершили вооружённые вылазки в Алеппо и Хомсе, есть убитые и раненые // ИТАР-ТАСС от 14 апреля 2012.

У красавіку, пасля таго, як падраздзяленні ўрадавай арміі і бранятэхніка былі выведзеныя з Хомса, абстаноўка ў горадзе ўскладнілася, актывізаваліся баевікі, мела месца эскалацыя гвалтуСирия: хроника событий // «Зарубежное военное обозрение», № 5 (782), 2012. стр.106-107. 20 чэрвеня супрацоўнікам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ўдалося дасягнуць пагаднення аб часовым спыненні агню ў горадзе, каб эвакуіраваць мірных жыхароў. Аднак баевікі перашкаджалі эвакуацыі насельніцтваБоевики препятствуют эвакуации мирных жителей из Хомса — сирийское правительство «Синьхуа» от 19 июня 2012.

Другое наступленне САА У пачатку верасня часці ўрадавай арміі ўступілі ў баі ў горадзе Хомс, у раёне Бэб-Сба і Бэб-Туркман імі быў знішчаны буйны атрад баевікоў і некалькі джыпаў з кулямётамі. Адступіўшыя ісламісты напалі на хрысціянскую вёску Гасанія, дзе забілі 5 і захапілі ў закладнікі 17 мясцовых жыхароўСирийские экстремисты убили пятерых жителей христианской деревни под Хомсом // ИТАР-ТАСС от 5 сентября 2012. Станам на 6 верасня, урадавыя войскі ўтрымлівалі 80% тэрыторыі горада ХомсСирия: хроника событий // «Зарубежное военное обозрение», № 10 (787), 2012. стр.99-103.

У пачатку кастрычніка ўрадавыя сілы пачалі буйную ваенную аперацыю ў Хомсе і яго ваколіцах. ВПС САР нанеслі кропкавыя ўдары па штабу «Сірыйскай свабоднай арміі» ў Зіры, на ўскраіне горада, затым пачалася аперацыя па зачыстцы раёнаў, прылеглых да лівана-сірыйскай мяжы, каб перакрыць перакідку зброі і падмацаванняў. Былі знішчаны 65 баевікоў, у тым ліку камандзіры і некалькі афганцаў. Істотную дапамогу армейскім спецпадраздзяленням аказалі мясцовыя жыхары (яны паказалі ваенным падземныя камунікацыі, якія выкарыстоўваліся баевікамі для перамяшчэння паміж гарадскімі кварталамі).

29 снежня спецпадраздзяленні ўрадавай арміі правялі паспяховую аперацыю па выдушванню мяцежнікаў з захопленых імі кварталаў у горадзе Хомс. Салдаты ўвайшлі ў раён Дэйр-Бальба, які баевікі ўтрымлівалі больш за год. У рэпартажы сірыйскага тэлебачання былі паказаны разбураныя падземныя тунэлі, хованкі і склады боепрыпасаў, якія дазвалялі апазіцыі на працягу доўгага часу супрацьстаяць часцям рэгулярнай арміі. Працягваючы наступленне, войскі пачалі падрыхтоўку да штурму апошняй апоры баевікоў у квартале Халід, на поўнач ад старадаўняй частцы ХомсаСирийские войска уничтожили лагерь «Аль-Каиды» в провинции Дейр-эз-Зор // ИТАР-ТАСС от 29 декабря 2012. У баях 29 снежня ў Хомсе былі знішчаны некалькі дзясяткаў замежных баевікоўКитай глубоко озабочен продолжающимся насильственным конфликтом в Сирии // информагентство «Синьхуа» от 31 декабря 2012. 30 снежня армія Сірыі цалкам вызваліла горад. Тым не менш, актыўнасць баевікоў у раёне Хомса не спыніласяПравительственные войска взяли город Хомс в Сирии // Аргументы и Факты, 30 декабря 2012 года.

2013 У пачатку студзення мяцежнікі пасбрабавалі прарвацца ў гарадскія кварталы, баі працягваліся ў некалькіх гарадскіх раёнах — Эль-Кэрліс і Эль-Кусейр. 21 студзеня ў раёне Халід горада Хомс спецпадраздзяленне ўрадавай арміі знішчыла групу з 70 баевікоўСирия: хроника событий // «Зарубежное военное обозрение», № 2 (791), 2013.. 6 лютага ля вайсковай установы былі ўзарваны два замініраваных аўтамабіля, у выніку не менш за 35 чалавек загінулі, 30 былі паранены35 человек погибли в результате нападений на военное учреждение в центральной части Сирии // информагентство «Синьхуа» от 7 февраля 2013. 28 лютага ў раёне Вадзі аль-Дахаб выбухнуў яшчэ адзін замінаваны аўтамабіль, у выніку выбуху былі забітыя і параненыяВзрыв прогремел в сирийском Хомсе, есть жертвы // РИА «Новости» от 28 февраля 2013. 21 сакавіка ў раёне Вадзі аль-Жахаб выбухнуў яшчэ адзін замінаваны аўтамабіль, тэракт суправаджаўся ахвяраміВ сирийском Хомсе взорван заминированный автомобиль, есть жертвы // «Синьхуа» от 22 марта 2013. У сакавіку ўрадавыя войскі аднавілі кантроль над цэнтральным раёнам Баб Амр, куды раней праніклі баевікі, якія захапілі некалькі гарадскіх кварталаў«Баланс» ЛАГа // «Красная звезда» от 27 марта 2013. У пачатку красавіка ў ходзе аперацыі ў Хомсе сірыйскімі войскамі былі знішчаны некалькі тэрарыстаў, два камандзіры баевікоў, два тайніка са зброяй і боепрыпасамі, размініравалі аўтамашыну «Фольксваген» з 10 зарадамі выбухоўкі, прыпаркаваную ля школы «Um al-Banen». 29 чэрвеня сірыйская армія пачала інтэнсіўны абстрэл горада Хомс. Артылерыя і танкі абстрэльвалі раёны, якія знаходзіліся пад кантролем паўстанцаў. З паветра ўрадавыя войскі падтрымлівала авіяцыяArmed Forces carry out special operations against Terrorists, seize weapons // «SANA» от 8 апреля 2013. Станам на 10 ліпеня 30% горада знаходзілася пад кантролем узброеных фарміраванняў апазіцыіСъёмочная группа ВГТРК побывала в Хомсе за час до теракта .

2014 У пачатку мая 2014 года ўрад Сірыі і паўстанцы заключылі пагадненне аб спыненні агню ў горадзе Хомс і эвакуацыі мірных жыхароў і баевікоўВ Хомсе завершилась эвакуация повстанцев - BBC Russian - Лента новостей. Кожнаму апазіцыянеру было дазволена ўзяць з сабой аўтамат, заплечнік з асабістымі рэчамі, і па гранатомёту і кулямёту на кожны аўтобус. Першая група эвакуяваных прыбыла ў гарады Талбіса і Дар-аль-Кабір за 20 км на поўнач.

8 мая губернатар Хомса Таляль аль-Баразі заявіў, што вызваленне старадаўніх кварталаў Хомса завяршылася, але паўстанцы кантралююць прадмесця горада, а таксама адзін з умацаваных цэнтраў — РастанLenta.ru: Мир: Политика: Войска Башара Асада заняли город Хомс. З Хомса былі вывезены 980 чалавек, большасць — члены ўзброеных груповакИТАР-ТАСС: Международная панорама - Сирийский город Хомс покинули 980 человек. Такім чынам, колькасць эвакуіраваных за два дні склала каля 2 тыс. чалавек. Муніцыпальныя службы прыступілі да тэрміновых аднаўленчых работ і размініраванніАрмия Сирии взяла под контроль Старый город Хомса - BBC Russian - В мире ў раёнах, якія знаходзіліся больш за два гады пад кантролем баевікоў. Аль-Баразі сказаў, што «поспех прымірыцельнай ініцыятывы ў Хомсе надасць імпульс працэсу нацыянальнага згоды па ўсёй Сірыі напярэдадні заплянаваных на 3 чэрвеня прэзідэнцкіх выбараў»ИТАР-ТАСС: Международная панорама - Из старинных кварталов Хомса эвакуированы 700 человек.