Могілкі святога Мікалая, або Мі́клаўшк (; ) — каталіцкія могілкі, гістарычны некропаль, які знаходзіцца ў старой частцы горада Баўтцэн, Германія. Гістарычны помнік лужыцкага народа.
Могілкі былі заснаваны ў 1455 годзе. Першыя пахаванні праводзіліся па-за межамі гарадскіх варот Святога Мікалая ў паўночнай частцы горада. Сваё найменне некропаль атрымаў ад каталіцкага храма Святога Мікалая, які быў пабудаваны ў 1444 годзе. Царква святога Мікалая была разбурана ў 1634 годзе пры ўзяцці Будзішына саксонскімі войскамі ў час Трыццацігадовай вайны. У 1852 годзе на тэрыторыі могілак была пабудавана невялікая капліца, якая да гэтага часу выкарыстоўваецца для правядзення пахавальных абрадаў.
На могілках пахаваныя вядомыя прадстаўнікі лужыцкага народа і дзеячы каталіцкай царквы.
Спасылкі
Bautzen — Nikolaifriedhof Nikolaifriedhof Bautzen
Катэгорыя:Лужыцкая культура Катэгорыя:Баўтцэн Катэгорыя:Могілкі Германіі