Салянка рускаяПрусакова Б. М. . — С. 437, Курай (Salsola tragus) — від кветкавых раслін сямейства .

Апісанне

Цвёрдашурпатая аднагадовая расліна, вышынёй ад 10 да 100 см вышынёй. Расліны таўставатыя, голыя, светла-зялёныя або светла-жоўтыя, з гладкімі сцебламі і лісцем.

Сцябло прамое або ад асновы ўздымаецца, растапырана-галінастае, белае, або пурпурна-чырвонае, паласатае, густа жорстка валасістае ці амаль голае. Лісце чаргаванае, мясістае, суцэльнае, ніткападобна-валькаватае, на верхавінцы з калючым шыпікам, 1,5—4 см × 0,5—1,5 мм, голае або жорстка валасітае. Прыкветнае лісце кароткае, ля аснавання ўздутае.

Кветкі двухполыя, 5-членныя, з 2 добра развітымі травяністымі прыкветкамі, у коласападобных суквеццях; калякветнік з голых плевачных яйцападобных лісцікаў, на канцы тупаватых і вызубленых; тычынак 5. Лісточкі калякветніка стуленыя, утвараюць як бы каробачку.

Плод — сухі арэшак, не раскрываецца, з паўпразрыстымі белымі ці ружовымі крылападобнымі прыдаткамі. Насенне ≈ 2 мм у дыяметры .

Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы, паўднёвай частцы Еўропы, умеранай Азіі і Заходніх Гімалаях .

Святлолюбівая расліна. Ксерафіт і мезатроф.

Ва Украіне від расце на пясчаных і камяністых марскіх узбярэжжах — на Арабацкай Стрэлцы, Керчанскім паўвостраве, у ваколіцах Феадосіі і на ПБК (наваколлі Судака, Ласпі), зрэдку.

Спасылкі

Salsola tragus L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Салянка Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1756 годзе