Сярге́й Мікала́евіч Марты́наў (, Гюмры, Арменія) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь з 21 сакавіка 2003 года па 20 жніўня 2012 годаЛукашенко уволил главу МИДа .
Вучоба Скончыў сярэднюю школу № 9 г. Віцебска. У 1975 скончыў з адзнакай Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. Валодае англійскай, французскай і суахілі.
Кар’ера 1975—1980 гг. — аддзел міжнародных эканамічных арганізацый, Міністэрства замежных спраў СССР. 1980—1988 гг. — памочнік Міністра замежных спраў СССР. 1988—1991 гг. — намеснік начальніка аддзела міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў СССР. 1991—1992 гг. — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Нью-Ёрк. 1992—1993 гг. — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ЗША. 1993—1997 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША. 1997—2001 гг. — Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 2001—2003 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора. 2003—2012 гг. — Міністр замежных спраў Беларусі.
Узнагароды Ордэн Айчыны III ступені
Спасылкі Кароткая біяграфія Мартынава Сяргея Мікалаевіча Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынаў Сяргей Мікалаевіч
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Бельгіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Мексіцы Катэгорыя:Паслы Беларусі ў ЗША Катэгорыя:Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі