Каменяломнік трохпалы (Saxifraga tridactylites) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род сямейства .

Батанічнае апісанне Каменяломнік трохпалы — невялікая аднагадовая травяністая расліна з разеткавым прыкаранёвым і недаразвітым сцябловым лісцем. Ліставыя пласцінкі лапаткава-яйкападобныя, простыя або падзеленыя на 2-5 долей, з суцэльным краем. Хвосцікі могуць адсутнічаць, або пляскатыя, рэдка да 2 см даўжынёй. Абедзве паверхні ліста з узростам набываюць выражанае чырвонае адценне.

Сцябло-кветканос з’яўляецца ў канцы вясны, нясе мяцёлкавае або шчытковае суквецце з (1) 2-10 (50) кветак. Прыкветнікі дробныя, звычайна сядзячыя. Кветкі пяцічленныя, чашалісцікі прамыя, залозістыя, пялёсткі белыя, вузка-зваротнаяйкападобныя або ланцэтападобныя. Завязь ніжняя.

Лік храмасом — 2n = 22.

Арэал Натуральны арэал каменяломніку трохпалага — умераныя раўнінныя рэгіёны Еўропы, Паўднёва-Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыкі. Завезены ў Канаду, дзе натуралізаваўся.

Таксанамія

Сінонімы

Літаратура Brouillet, L.; Elvander, P.E. 23. Saxifraga tridactylites Linnaeus (англ.) // Flora of North America. — Oxford University Press, 2009. — Vol. 8. — P. 145—146. 585 p. ISBN 0-19-534026-4.

Saxifraga L. — Камнеломка // Кравченко А. В. Конспект флоры Карелии. — Петрозаводск: Карельский научный центр РАН, 2007. — С. 138—139. — 403 с. Библиогр. 643 назв. — ISBN 978-5-9274-0324-0.

Спасылкі

Катэгорыя:Каменяломнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе