Ніка Басарыя (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца грузінскага клуба «Шэвардэні-1906» з Тбілісі.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама». У юнацкім узросце нярэдка трапляў на стажыроўкі і прагляды ў замежныя клубы, а ў чэрвені 2016 года далучыўся да іспанскага клуба «Карнелья», дзе трэніраваўся з моладзевай камандай17-летний белорус с грузинскими корнями уехал в Барселону, чтобы сделать карьеру в футболе.
У студзені 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў тбіліскім «Дынама»Воспитанник минского "Динамо" Ника Басария пробует трудоустроиться в тбилисском "Динамо", аднак у выніку першую палову 2018 года правёў у дублі мінскага «Промня», а ў другой палове трэніраваўся ў структуры махачкалінскага «Анжы». У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоўТри потенциальных новичка не подошли "Ислочи". Пазней спрабаваў уладкавацца ў іспанскай «Бадалоне»Футбол. Ника Басария вошел в состав молодежной сборной Беларуси .
З ліпеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў жніўні падпісаў кантракт з клубамБасария стал игроком "Витебска". Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 31 жніўня 2019 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Слуцка» (0:3). У далейшым зрэдку з’яўляўся ў асноўнай камандзе, часцей прыцягваўся да дубля. У лютым 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб"Витебск" расторг соглашение с Басарией.
У 2021 годзе далучыўся да грузінскага клуба «Шэвардэні-1906».
Міжнародная кар’ера У складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у сакавіку 2015 года трапіў на элітны раўнд чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў. У верасні-кастрычніку таго ж года ўжо гуляў у адборначным раўндзе чэмпіянату Еўропы наступнага цыкла.
26 сакавіка 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на поле ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (1:0).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 (1) дубль Прамень 9 0 2019 (2) Д1 Віцебск 5 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шэвардэні-1906 Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск