«Урб@н. М. Адзін дзень не майго жыцця» — раман беларускай пісьменніцы Людмілы Шчэрбы. Выдадзены ў 2017 годзе, выдавецтва А. Янушкевіча.
Змест Сама аўтар характарызуе твор, як нанараман-правакARTцыя. Твор напісаны ў жанры мэшап (ад англ. mash-up — «змешваць кампазіцыі»). Гэтая ідэя прыйшла са свету камп’ютарных тэхналогій і музычных рэміксаў, дзе выкарыстоўваюць элементы з некалькіх розных крыніц і аб’ядноўваюць іх у новы арыгінальны твор.
Галоўныя героі, Макс (піяршчык) і Ганна (пісьменніца), сустракаюцца ў горадзе М., і ўсе іх прыгоды пачынаюцца з яблыка. Кніга ўмоўна падзелена на дзве часткі, гэта «раман у рамане»: адзін напісаны аўтарам, другі — героем. Падзеі разгортваюцца ў 2012—2014 і, адпаведна, у 1642—1654 гадах у горадзе, падобнага да Мінску, аўтар паказвае і прыгажосць старога горада з яго вузкімі вулачкамі, і горад сучасны. Аўтар адсылае сваіх герояў у іншых іпастасях на чатыры стагоддзі назад, у 1648 год — у Баркалабава, Смаленск, Магілёў… Ваенны паход цара Аляксея Міхайлавіча на беларускія землі ў 1654 і абарона ўсходніх земляў Вялікага Княства Літоўскага ад маскоўскіх войскаў, бітва пад Лоевам, абарона Магілёва, Радзівілы і Сапегі.
Знайшлося тут месца і дэтэктыўнай лініі: героі выяўляюць, што ў іх сем’ях захоўваюцца старонкі Баркалабаўскага летапісу, а неўзабаве гэты скарб выкрадаюць. Аматарам філасофскай прозы прыйдзецца даспадобы біблейская прытчавая частка, а філолагаў зацікавяць развагі галоўнай гераіні пра «раўнапраўе ў моўных канструкцыях».
Раман «Урб@н. М: Адзін дзень не майго жыцця» выклікаў станоўчыя водгукі ў крытыкаў, яго назвалі «новай з’явай у беларускай літаратуры».
Прэзентацыя кнігі Упершыню кніга была прадстаўлена на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Адначасова прэзентацыя кнігі стала першай аўтограф-сесіяй для аўтара.
Намінацыі 2017 год — шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» 2018 год — шорт-ліст літаратурнай «прэміі імя Ежы Гедройца»
Рэцэнзіі
Літаратура
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Кнігі 2017 года Катэгорыя:Раманы на беларускай мове