Сярпуха венцаносная, Сярпуха Вольфа (Serratula coronata) — шматгадовая травяністая расліна сямейства . Сярпуха венцападобная расце на сухіх лугах, па ўзлесках, сярод хмызнякоў.
Марфалогія Сцёблы прамыя разгалінаваныя, граневыя і рабрыста-разоравыя, пурпуровыя, да 150 см вышынёй. Лісце чаргавальнае, чарашковае (ніжняе) або амаль сядзячае (верхняе), пёрыстараздзельнае да рассеченнага, з 3-7 парамі яйкападобна — ці падоўжаналанцэтных бакавых сегментаў і большым за іх верхавінкавым; зверху голае, цёмна-зялёнае, знізу — святлей; сегменты лісця востраканцовыя, няроўназубчастыя, з адцягнутымі на канцы ў караценькае белаватае лязо зубцамі, па ўсім краі пілаватае, жорсткае. Кветкі трубчастыя, пурпурныя, сабраныя ў кошыкі, размешчаныя на канцах галоўных галін па 1-2; краявыя кветкі больш буйныя, функцыянальна песцікавыя, з трох-чатырох-раздзельным адгінам, сярэднія — двухполыя, з пяціраздзельным адгінам. Цвіце з ліпеня да верасня. Плод — сямянка.
Лекавыя ўласцівасці Для вырабу галенавых лекавых формаў выкарыстоўваюць траву сярпухі, якую нарыхтоўваюць падчас цвіцення расліны. Пасля сушкі грубыя часткі сцеблаў выключаюць. Расліна неафіцынальная.
У траве сярпухі ўтрымліваюцца алкалоіды (сляды) і значная колькасць аскарбінавай кіслаты (у свежым лісці да 120 мг %). У народнай медыцыне сярпуху венцападобную прызнаюць як сродак, які валодае звязальнымі, супрацьзапаленчымі, гарачкапаніжальнымі, жоўцегоннымі, проціванітавымі і седатыўнымі ўласцівасцямі.
Настой травы даюць унутр пры хваробах страўніка, ванітах, паносе, жаўтусе, гемароі, ліхаманцы, малакроўі і псіхічных захворваннях.
Літаратура
, , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.
Serrátula L. — Серпýха // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 314, 322—324. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9.
Спасылка
Сярпуха венцападобная
Катэгорыя:Сярпуха Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1763 годзе