Заходнепаморскае ваяводства () — ваяводства, размешчанае на паўночным захадзе Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Шчэцін.

Утворанае 1 студзеня 1999 ў адпаведнасці з рэформай мясцовага кіравання 1998 з былых Шчэцінскага і Кашалінскага ваяводстваў і невялікіх частак суседніх ваяводстваў. Названае паводле гістарычнага рэгіёна Памор'е (Памеранія). Назва Заходнепаморскае не зусім дакладнае, паколькі ваяводства не ўключае многія землі заходняга Памор'я, якія знаходзяцца на тэрыторыі Германіі (Пярэдняя Памеранія), гістарычна гэтыя землі называлі сярэдняй і ўсходняй Памераніяй.

Насельніцтва — 1 721 405 жыхароў (2013 год)Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У Заходнепаморскае ваяводства ўваходзяць тры горада на правах павета і 18 паветаў. У сваю чаргу, яны падзелены на 114 гмін: 11 гарадскіх гмін, 52 вяскова-гарадскія гміны і 51 вясковую гміну.

Гарады з насельніцтвам звыш 9 тыс. станам на 31 снежня 2011 года Шчэцін 409 596 Свідвін 15 898

Кашалін 109 233 Хошчна 15 803

Старгард 69 771 Дарлова 14 390

Калабжэг 47 078 Барлінак 14 339

Свінауйсце 41 516 Дэмбна 14 153

Шчацінак 40 799 Злаценец 13 424

Паліцы 33 940 Слаўна 13 105

Валч 26 466 Пыжыцы 12 876

Бялогард 24 861 Драўска Паморске 11 917

Галенеў 22 844 Мыслібуж 11 694

Грыфіна 21 659 Лобаз 10 632

Грыфіцы 17 029 Тшэбятаў 10 265

Навогард 17 028 Камень Паморскі 9 274

Спасылкі

Катэгорыя:Ваяводствы Польшчы