Ю́рава-Зава́льная вуліца () — вуліца ў гістарычным цэнтры Мінска, у Ракаўскім прадмесці.
Гісторыя
Вуліца праходзіла ўздоўж гарадскога валу з боку горада, праз што атрымала назву. Пасля зрыцця вала і засыпання рова, да 1865 года стала ўнутранай вуліцай гарадской забудовыВ ближайшие годы территория Раковского предместья кардинально преобразится . Злучала Ракаўскую-Юраўскую вуліцу з Раманаўскай слабадойІван САЦУКЕВІЧ. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў .
Калі ў 1927 годзе на рагу з Ракаўскай быў адкрыты першы ў Мінску хлебазавод, вуліцу перайменавана на Хлебную. У 1970-я гады большую частку забудовы знеслі, а захаваныя будынкі прылічылі да суседняй вуліцы Астроўскага (былой Ракаўскай)Привлекательное и неповторимое . Да 2010-х гадоў захавалася толькі палова былой вуліцы як безыменны пад’езд да хлебазавода на Ракаўскай.
У часе рэканструкцыі квартала было хлебазавода ў канцы 2010-х гадоў праезд працягнулі і злучылі з выездам на вуліцу Раманаўская Слабада. Трасіроўка праезда блізкая да трасіроўкі гістарычнай вуліцы, праўда, праходзіць па іншы бок ад дома па вуліцы Раманаўская Слабада, 14А. На гістарычным месцы вуліцы плануецца аднавіць частку гарадскога вала з бастыёнамВ Раковском предместье откроют музей хлеба, мармелада, спа-центр и кафе. 25 апреля 2016 . Месца, дзе калісьці праходзіў гарадскі вал, пазначана на тратуары пліткай чорнага колеру.
16 кастрычніка 2015 года рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў праезду была вернутая гістарычная назва Юрава-ЗавальнаяДве новые улицы в Минске названы в честь кинорежиссеров, третьей вернули историческое имя. 3 лістапада 2015 .
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ракаўскае прадмесце