Валько́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Валькі.

Геаграфія Паўночная і ўсходняя межы сельсавета праходзілі па Заходняй Дзвіне, на поўдні сельсавет межаваў з Барсукоўскім сельсаветам, а на захадзе — з Лявонпальскім сельсаветам.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лявонпальскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

Населеныя пункты На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзіла 22 населеныя пункты С. 234.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя паселішчы: Валькі, вёска Дварчаны, вёска Казлы, фальварак Каменцы, калонія Поплава Пруды Скрынішча Цясноўка, калонія Шчабёры, фальварак і іншыя.

На працягу 1944—1954 гадоў былі ліквідаваныя некаторыя хутары Валькоўскага сельсавета.

Архіў Архіўныя дакументы Валькоўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада ГлыбокаеФондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь. Архіў, які ахоплівае 1944—1954 гады, складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, вопісей і інш. Памер архіва — 28 старонак. Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1613.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе