Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — былы рыма-каталіцкі храм у Зембіне Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

У 1640 годзе ў Зембiне падкаморым ашмянскiм Адамам Саковічам і яго жонкай Марцыянай з Тышкевічаў заснаваны кляштар дамініканцаў, манахам перадалі драўляны Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, збудаваны ў 1609 годзе. Шчодрыя сужэнцы запісалі кляштару і фальварак Паляны з правам лову рыбы ў навакольных азёрах, варэння і продажу мёду, піва і іншага спіртнога. Манахі наладзілі працэс і пускалі бражныя «пэнязi» на ўтрыманне кляштарнай бібліятэкі са школай.

У 1790 годзе драўляны касцёл згарэў і праз 20 гадоў на яго месцы ўзвялі манументальны будынак з цэглы. Пры кляштары была школа і вялікая бібліятэка, знішчаная падчас вайны 1812 года. Па задушэнні паўстання 1830—1831 гадоў у 1833 годзе касцёл канфіскаваны ў скарб Расійскай імперыі, і адноўлены як касцёл у самым пачатку XX ст. Касцёл паспелі адрэстаўраваць, але ў 1932 годзе савецкая ўлада зачыніла яго зноў. З таго часу касцёл паступова руйнаваўся і да 2022 года ад яго заставаліся франтальная сцяна са скульптурай Дзевы Марыі пад крыжам, і горы цэглы паміж рэшткамі сцен усярэдзінеhttps://www.sb.by/articles/zembin-adorany-bagatay-spadchynay-i-pryrodnym-kharastvom.htmlhttps://catholic.by/3/kasciol/parishes/19-mma/3248-zembin-parafiya-unebauzyatstsya-najsvyatsejshaj-panny-maryi.

У ноч з 9 на 10 красавіка 2022 года частка бакавой сцяны і франтона касцёла абвалілася, узнікла пагроза далейшага разбурэння франтонаhttps://news.zerkalo.io/accidents/12463.html. 25 лістапада 2022 года аварыйны франтон быў дэмантаваны.

Святары 1902—1905 — Казімір Ваньковіч; 1906 — Браніслаў Юльянавіч Стэфановіч; 1906—1907 — Антоній Лазарэвіч; 1907—1908 — Адольф Віктаравіч Лясатовіч; Юзаф Юзафавіч Гурко; 1908—1914 — Ян Вікенцевіч Крукоўскі; 1915—18? — Станіслаў Ёнін; 1922 — вакацыя; 1923—1933? — Адольф Валяр’янавіч Крывіцкі; 1928 — Юзаф Станіслававіч Лук’янін

Галерэя Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Спасылкі

Катэгорыя:Зембін Катэгорыя:Касцёлы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:З’явіліся ў 1809 годзе Катэгорыя:1809 год у Беларусі Катэгорыя:Дамініканскія кляштары Беларусі Катэгорыя:Колішнія касцёлы Мінскай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі