Наталля Віктараўна Якубіцкая (нар. 22 верасня 1971, Смалявічы, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў з 2018 года, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Біяграфія Нарадзілася 22 верасня 1971 года ў горадзе Смалявічы Мінскай вобласці.
У 2007 годзе скончыла Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
Працоўную дзейнасць пачала ў 1994 годзе эканамістам-фінансістам Крупскага каапнарыхтпрама Мінскай вобласці.
У 1994—2007 гадах працавала на розных пасадах у СПК «Раніца-агра», участку «Світанак» РУСВП «Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка» Смалявіцкага раёна.
З 2007 па 2008 гадах працавала ў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Заводскім раёне горада Мінска, камунальным унітарным прадпрыемстве «Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама».
З 2008 года па 2018 год працавала ў Смалявіцкім раённым выканаўчым камітэце: выконваючым абавязкі начальніка, начальнікам аддзела эканомікі, намеснікам старшыні па эканамічных пытаннях.
18 лютага 2018 года была выбрана дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Пекалінскай выбарчай акрузе № 21. За яе кандыдатуру было пададзена 72,92 % (11 667 галасоў), пры яўцы выбаршчыкаў 70,71 %Паведамленне пра вынікі выбараў і спіс дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання .
27 лютага 2018 года абрана старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га скліканняНаталля Якубіцкая абрана старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, БЕЛТА.
15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне. Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Мядзельскага, Лагойскага і Вілейскага раёнаў). З’яўляецца намесніцай старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, Мінскага аблвыканкама, медалём «За бездакорную службу» III ступені, юбілейным медалём «МПА СНД. 30 год».
Мае падзякі Міністра эканомікі, старшыні Смалявіцкага райвыканкама.
Крыніцы
Спасылкі Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Профіль Наталлі Якубіцкай на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021) Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання