Ві́ктар Анато́льевіч Гайсёнак () — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі і Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993).

Біяграфія Нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў в. Гасцілавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972). Вучань А. М. Саржэўскага. Працаваў у БДУ — асістэнт кафедры, ад 1986 года — дэкан фізічнага факультэта, загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі, навуковы кіраўнік міжкафедральнага аддзялення апрацоўкі інфармацыі фізфака БДУ. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне фізіка-матэматычных навук на тэму «Даследаванне ўплыву эфекту нелінейнасці на спектральна-люмінесцэнтныя характарыстыкі складаных малекул». У 1988—1990 гадах — сакратар парткама БДУ. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне фізіка-матэматычных навук на тэму «Анізатрапія паглынання і выпрамянення святла і працэсы арыентацыйнай рэлаксацыі складаных малекул у растворах».

З 16 студзеня 1992 да 1994 года — Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 1994 года па 19 мая 2000 года — рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

З 1997 па 2000 год — старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.

19 мая 2000 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла першага класуУказ Президента Республики Беларусь от 19 мая 2000 г. № 275 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Австрийской Республике и Постоянным представителем Республики Беларусь при международных организациях в Вене, присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника первого класса» . 11 ліпеня 2000 года ўручыў даверчыя граматы генеральнаму дырэктару ЮНІДО.

З сакавіка 2005 года — намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 31 кастрычніка 2008 года да 11 лютага 2014 — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы ПольшчаУказ Президента Республики Беларусь от 31 октября 2008 г. № 595 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша» , даверчыя граматы ўручыў 16 студзеня 2009 годаНовы беларускі пасол у Польшчы распачаў працу.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 100 навуковых прац па фізіцы лазернага выпраменьвання, спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, нелінейнай оптыцы.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у суаўтарстве) — за цыкл прац «Флуктуацыі мікраструктуры і фотафізіка раствораў складаных арганічных злучэнняў», ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006)Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 мая 2006 г. № 686 «Аб узнагароджаннi некаторых грамадзян Рэспублiкi Беларусь i замежных грамадзян Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» . медаль Францыска Скарыны (2021)Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 336 «Аб узнагароджанні».

Сям’я Жанаты, мае дачку.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Мінько А. Фарміраванне школы фізічнай оптыкі ў БДУ. Да 115-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. Н. Сеўчанкі // Газета БДУ «Універсітэт»

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Аўстрыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Польшчы Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэканы фізічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выдатнікі адукацыі Беларусі