Касцёл Маці Божай Фацімскай — мураваны каталіцкі храм у горадзе Любані Мінскай вобласці.

Гісторыя Парафія існуе з 1994 года. У 1999 годзе распачалася будоўля касцёла.

У любанскім касцёле захоўваецца абраз Фацімскай Божай Маці. Пры храме дзее нядзельная дзіцячая школа.

Архітэктура Двух’ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць падоўжна выцягнутыя прамавугольныя ў плане цэнтральны (з пяціграннай апсідай) і бакавыя нефы, іх двухсхільны і аднасхільныя дахі. Дамінантай кампазіцыі з’яўляецца прысадзістая чатырохгранная шатровая вежа-званіца над франтальным плоскасным фасадам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольным у бакавых і арачнымі ў цэнтральным нефах аконнымі праёмамі.

Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Гл. таксама Нясвіжскі дэканат

Спасылкі Любань — парафія Маці Божай Фацімскай на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Любанскага раёна Катэгорыя:Славутасці Любані Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі