Ніна Уладзіміраўна Кожар () — беларускі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Прафесар (2005), доктар архітэктуры (2002, Расія; 2003, Беларусь), доктар тэхнічных навук (2005, Польшча). Член-карэспандэнт Беларускага грамадскага аб’яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (2004).
Біяграфія Нарадзілася 20 красавіка 1952 года ў Гродне.
У 1974 годзе скончыла архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Н. М. Макляцова, Л. М. Рымінскі, В. М. Волчак). Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1988 года.
У 1974—1975 гадах — старэйшы архітэктар аддзела сельскага будаўніцтва Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама; з 1975 года працавала ў Беларускім політэхнічным інстытуце (цяпер — БНТУ): старэйшым лабарантам (1975—1977), асістэнтам (1977—1990), старэйшым выкладчыкам (1990—1993), дацэнтам (1993—2003), прафесарам (з 2003); з 2006 года — прафесар Чэнстахоўскага тэхнічнага ўніверсітэта (Польшча).
Памерла 14 студзеня 2026 года.
Навуковая дзейнасць Звыш 75 навуковых друкаваных прац, апублікаваных у Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы. Сярод іх: манаграфіі «Архітэктурная тэорыя эпохі рамантызму ў Германіі і развіццё заходнееўрапейскага дойлідства канца XVIII — першай паловы XIX стст.»; «Горадабудаўнічае мастацтва Новага часу і горадабудаўнічая тэорыя Італіі, Аўстрыі і Германіі. Матэрыялы Рас. Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук» (сааўтары , , ); даведнікі і навучальныя дапаможнікі «Архітэктары. Кароткі біяграфічны слоўнік» (сааўтары І. І. Камарова і інш.); «Рысунак пяром і тушшу» (сааўтар Г. А. Дубавіцкая), «Гісторыя архітэктуры: курс лекцый па дысцыпліне „Гісторыя архітэктуры і горадабудаўніцтва“» (Н. С. Будыка); «Архітэктурная дэталь» (сааўтары В. Ф. Марозаў, А. М. Каласоўская, Г. А. Лаўрэцкі). Метадычныя ўказанні да курсавога праекта па дысцыпліне «Архітэктурнае праектаванне». Аўтар больш як 60 навуковых артыкулаў.
Узнагароды Лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў намінацыі «Лепшы цыкл прац па адзінай тэматыцы» (Гомель, 2003).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Чэнстахоўскага політэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Тэарэтыкі архітэктуры