Касцёл Святой Ганны — драўляны каталіцкі храм у г. Дзяржынску Мінскай вобласці.

Гісторыя Парафія існуе з 1439 года. Сучасны касцёл пабудаваны ў 1785 годзе, адноўлены і рэканструяваны ў 1990-я гадах, рэкансэкраваны ў 1997 годзе.

Архітэктура Храм спалучае ў сабе некалькі стыляў, у тым ліку барока і класіцызм. Уключае ў сябе двухвежавую базіліку з трыма нэфамі і пяцікантовай апсідай. Акружаны каменнай агароджай, а сцены знадворку маюць светла-бэжавыя і карычневыя адценніhttps://vetliva.by/tourism/what-to-see/kostel-svyatoy-anny-v-dzerzhinske/ .

Гл. таксама Стаўбцоўскі дэканат

Спасылкі Дзяржынск (да 1932 г. Койданава) — парафія Св. Ганны на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Славутасці Дзяржынска Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1785 годзе Катэгорыя:1785 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока