Баі за Эс-Сухнэ — бітва паміж урадавымі войскамі САР і баевікамі Ісламскай дзяржавы за горад Эс-Сухнэ ў правінцыі Хомс (Сірыя) — буйны аплот джыхадзістаў у рэгіёне. Горад з’яўляўся апошнім значным фарпостам баевікоў па кірунку да аточанага Дэйр-эз-Зора.

У выніку бітвы Узброеныя сілы САР усталявалі кантроль над Эс-Сухнэ і вышынямі вакол горада, а таксама адкрылі шлях на Дэйр-эз-Зор.

Перадумовы 27 ліпеня 2017 года пачаліся баі паміж урадавымі войскамі і баевікамі ІДІЛ за нафтавое радовішча Шаер. Пасля паспяховага захопу радовішча ўрадавыя сілы пачалі атакі на навакольныя горад вышыні. Да 2 жніўня ўрадавыя сілы былі на адлегласці 700—800 метраў ад Эс-Сухнэ.

Баі У пачатку жніўня ўрадавыя войскі Сірыі, пры падтрымцы саюзных сіл, акружылі горадСирийская армия окружила крупнейший оплот ИГ в провинции Хомс // РИА Новости, 6 авг 2017, але ў яго самога пакуль не ўвайшлі, таму баі вяліся на ўскраінах.

2 жніўня САА (Сірыйская Арабская Армія) дасягнула першых будынкаў у горадзе і працягнула баі ў ваколіцах Эс-Сухнэ. Камандаванне адзначыла, што планы па захопу горада на той момант былі перавыкананы.

3 жніўня ўрадавыя войскі захапілі фермы на поўдзень ад горада.

4 жніўня сірыйская армія ўгразла ў баях каля горада. За 2 км ад Эс-Сухнэ загінуў камандзір атрада Хезбалы ў правінцыі Хомс. Каля падкантрольнай ураду станцыі Наджанах выбухнула машына смяротніка ІДІЛ.

5 жніўня прайшлі напружаныя баі, у выніку якіх сірыйскія вайскоўцы ўсталявалі кантроль над 3 фермамі на захад ад горада, захапіла заходні і паўднёвы ўезд у яго, а таксама школу.

Раніцай 6 жніўня, маланкавым кідком, урадавыя войскі захапілі горад.

Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Жнівень 2017 года Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы Ірана Катэгорыя:Канфлікты 2017 года Катэгорыя:2017 год у Сірыі Катэгорыя:Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі