Дыназаўры (Dinosauria; са — страшны, жудасны і — яшчар) — наземныя пазваночныя жывёлы, якія дамінавалі на нашай планеце ў мезазойскую эру — на працягу больш чым 160 мільёнаў гадоў, з позняга Трыясавага перыяду (прыблізна 230 млн гадоў назад) да канца мелавога перыяду (каля 65 млн гадоў назад).
Большасць дыназаўраў пачала выміраць на стыку мелавога і трацічнага перыядаў падчас буйнамаштабнага знікнення жывёл і многіх разнавіднасцей раслін у адносна кароткі геалагічны перыяд гісторыі. Выкапнёвыя рэшткі дыназаўраў былі знойдзены на ўсіх кантынентах планеты. На сёння палеантолагамі апісана больш за 500 разнастайных родаў і больш за 100 разнастайных відаў, якія выразна падзяляюцца на дзве ўмоўныя групы — траваедных і драпежных яшчараў.
Этымалогія назвы Тэрмін «дыназаўр» быў уведзены ў 1842 годзе англійскім біёлагам Рычардам Оўэнам для апісання першых акамянелых рэштак старажытных яшчараў, якія здзівілі навукоўцаў сваімі памераміOwen, R. (1842). «Report on British Fossil Reptiles.» Part II. Report of the British Association for the Advancement of Science, Plymouth, England.. Слова паходзіць ад грэчаскага δεινός (deinos) — «жахлівы, жудасны» і σαῦρος (sauros) — «яшчар»«Liddell-Scott-Jones Lexicon of Classical Greek». Нягледзячы на тое, што таксанамічнае імя часта інтэрпрэтуецца як нейкае ўказанне на зубы, кіпцюры і іншыя асаблівасці дыназаўраў, якія выклікаюць страх, на самай жа справе Оўэн даў гэты тэрмін, паказваючы на іх памер і велічFarlow, J.O., and Brett-Surman, M.K. (1997). «Preface». in Farlow, J.O., and Brett-Surman, M.K. (eds.). The Complete Dinosaur. Indiana University Press. pp. ix-xi. ISBN 0-253-33349-0.. Тлумачачы свае погляды, Оўэн называў дыназаўраў таўстаскурымі другаснага перыяду. Да таўстаскурых у XIX стагоддзі адносілі буйных і масіўных бегемотаў, сланоў і насарогаў, а другасным перыядам лічылі мезазойскую эру.
Гісторыя вывучэння
Гіганцкія косці, якія знаходзілі часам у зямлі, у антычнасці лічылі астанкамі герояў эпохі Траянскай вайны, у Сярэдневякоўі і аж да XIX стагоддзя — астанкамі волатаў, пра якіх згадваецца ў Бібліі, і якія загінулі падчас сусветнага патопу, на Далёкім Усходзе іх лічылі касцямі цмокаў і прыпісвалі ім гаючыя ўласцівасці.
У 1824 годзе прэзідэнт Каралеўскага геалагічнага таварыства Уільям Баклэнд выступіў з дакладам пра знаходку, якая была зроблена ў 1815 годзе ў юрскім сланцы Стоўнзфілда ў графстве Оксфардшыр і складалася з некалькіх касцей і фрагмента «дапатопнай» жывёлы. Звярнуўшыся за дапамогай да выдатнага спецыяліста па параўнальнай анатоміі Жоржа Кюўе, Баклэнд класіфікаваў знаходку як рэшткі гіганцкай драпежнай яшчаркі () і, адпаведна, назваў яе мегалазаўрам — «велізарным яшчарам». У 1826 годзе Гідэон Ментл, хірург з Льюіса (графства Сасекс), правадзейны член Лінееўскага таварыства, аналагічным чынам прадставіў у Геалагічным таварыстве знойдзеныя ім зубы раней невядомага віда, якому ён даў назву ігуанадон (літаральна «ігуаназубы») за падабенства зуба з зубам яшчаркі ігуаны. Ён жа ў 1833 годзе апісаў гілеазаўра — прадстаўніка панцырных яшчараў анкілазаўраў. У 1842 годзе англійскі біёлаг Рычард Оўэн, адзначыўшы несумненненае падабенства паміж гэтымі трыма відамі і іх адрозненне ад сучасных рэптылій, вылучыў іх у асобны падатрад, назваўшы яго дыназаўрыя ( — літаральна «жудасныя яшчары»)В. Р. Алифанов. «Небесные драконы, допотопные грешники и змеи Ирландии» . vivovoco.rsl.ru.
Адкрыццё ў 1858 годзе ў ЗША добра захаванага шкілета гадразаўра перавярнула ўяўленне пра дыназаўраў як пра чатырохногіх жывёл, паказаўшы, што дыназаўры маглі хадзіць на двух нагах. У наступныя некалькі дзесяцігоддзяў былі адкрыты прадстаўнікі большасці асноўных груп дыназаўраў; важная заслуга ў гэтым належыць амерыканскім палеантолагам Атніелю Маршу і Эдуарду Коўпу, якія адкрылі і апісалі ўвогуле 142 новых відаў, уключаючы апатазаўра і брантазаўра (пасля іх аднеслі да аднаго роду), дыпладока і стэгазаўра, манаклона, трыцэратапса і іншыя віды. Назапашванне матэрыялу прывяло да падзелу дыназаўраў на сямействы птушкатазавых і яшчаратазавых у 1887 годзе.
У першай палавіне XX стагоддзя вялікая частка навуковай супольнасці памылкова лічыла, што дыназаўры былі грувасткімі, млявымі жывёламі. Большасць даследаванняў, якія праводзяцца з 1970 года, аднак, паказалі, што дыназаўры былі актыўнымі жывёламі з павышаным метабалізмам і шматлікімі асаблівасцямі для сацыяльнага ўзаемадзеяння.
У 1964 годзе знаходка дэйнаніха зрабіла новую навуковую рэвалюцыю, бо па будове дыназаўра было ясна, што ён перамяшчаўся адносна хутка, з чаго можна зрабіць вывад, што ён быў цеплакроўным. Ідэя цеплакроўнасці прымушала перагледзець старыя ўяўленні не толькі пра фізіялогію, але і пра паводзіны дыназаўраў, чаму з’явіліся пацвярджэнні ў 1979 годзе, калі былі атрыманы доказы бацькоўскага інстынкту і сацыяльных паводзін яшчараў (выседжванне, абарона і выкормліванне дзіцянят). Нарэшце, параўнанне верхніх канечнасцей дэйнаніха з крылом птушкі прымусіла меркаваць іх блізкасць і паходжанне птушак ад дыназаўраў (або нават наогул прыналежнасць да гэтага надатраду), чаму доказам стала пасля адкрыццё слядоў апярэння ў рада дыназаўраў. У 2005 годзе навукоўцам удалося выдзяліць калаген з захаваных мяккіх тканін тыраназаўраНайдены мягкие ткани тиранозавра?. BBC Russian.com, і выкарыстаць яго хімічны састаў як яшчэ адзін доказ сваяцтва дыназаўраў з сучаснымі птушкаміКоллаген из костей динозавров — это уже реальность . elementy.ru.
Сённяшні час
Шэраг навукоўцаў сцвярджае, што каля трэці апісаных відаў дыназаўраў не існавала. За раней невядомых яшчараў навукоўцы прымалі ўжо апісаных дыназаўраў на розных стадыях развіцця. Праведзенае маштабнае даследаванне іншымі навукоўцамі паказала, што амаль 50 працэнтаў усіх відаў дыназаўраў былі названы няправільнаТреть известных видов динозавров предложили упразднить. lenta.ru.
У цяперашні час назіраецца дзве процілеглыя тэндэнцыі ў сістэматыцы дыназаўраў. У той час як адны палеантолагі працягваюць драбненне існуючых таксонаў, вылучаючы па тых ці іншых прыкметах новыя роды і віды з ужо існуючых, іншыя іх калегі ставяць пад сумненне карэктнасць раней апісаных відаў. Так, у 2007 годзе Джэк Хорнер апублікаваў артыкул, у якім выказваў, што дракарэкс Хогвартса, стыгімолах калючы і пахіцэфалазаўрыд з’яўляюцца трыма рознымі ўзроставымі стадыямі аднаго віду. У 2009 годзе Джэк Хорнер пры вывучэнні чэрапа нанатырануса заключыў, што гэты дыназаўр на самай справе з’яўляецца маладым тыраназаўрам. У 2010 годзе ў выданні Journal of Vertebrate Paleontology выйшаў артыкул палеантолагаў з Дзяржаўнага ўніверсітэта Мантаны (Montana State University), дзе таксама гаворыцца, што трыцэратапс і таразаўр ёсць розныя стадыі росту асобін аднаго віду. У тым жа годзе іншыя навукоўцы з Ельскага ўніверсітэта апісалі новы род дыназаўраў — махацэратапс, косці якога раней прылічвалі да казмазаўраВозможно, что трицератопс и торозавр — это один и тот же динозавр/ Палеонтологический портал Аммонит.ру.
Паходжанне і эвалюцыя
Продкі Паўзуны насялялі Зямлю яшчэ да з’яўлення дыназаўраў. Лапы ў іх былі размешчаны па баках тулава, як у большасці сучасных яшчарак. Ім на змену прыйшлі продкі дыназаўраў — архазаўры («пануючыя яшчары»). З’яўленне архазаўраў ішло паралельна з масавым, але не поўным, выміраннем тэрапсідаў на мяжы перыядаў пермі і трыяса, якое насіць назву Масавае пермскае выміранне. У пачатку трыясавага перыяду ўзнікла мноства новых відаў.
Важнейшыя развітыя прыкметы раннішніх дыназаўраў, якія адсутнічалі ў большасці тэкадонтаў, былі звязаны са становішчам цела і характарам руху. Заднія канечнасці сталі практычна вертыкальнымі, а іхняя даўжыня ў параўнанні з больш кароткімі пярэднімі канечнасцямі дазваляе зрабіць вывад аб хаджэнні на дзвюх нагахРоберт Кэрролл, «Палеонтология и эволюция позвоночных», М. : Мир, 1992 ISBN 5-03-001819-0. Вышэйшыя формы тэрапсідаў па сваёй арганізацыі былі вельмі блізкія да аднапраходных млекакормячых і, па некаторых меркаваннях, мелі поўсцьКирилл Еськов, «История Земли и жизни на ней: От хаоса до человека» , М: НЦ ЭНАС, 2004. ISBN 5-93196-477-0 і малочныя залозы. Раптоўны заняпад тэраморфаў і росквіт «сапраўдных яшчараў» — адна з самых інтрыгуючых загадак палеанталогіі.
Дыназаўры адхіліліся ад сваіх продкаў архазаўраў прыкладна праз 20 мільёнаў гадоў пасля Масавага пермскага вымірання, якое знішчыла прыблізна 95 % усяго жыцця на ЗямліKump LR, Pavlov A & Arthur MA (2005). «Massive release of hydrogen sulfide to the surface ocean and atmosphere during intervals of oceanic anoxia». Geology 33 (5): 397—400.. На сённяшні дзень астанкі самых старажытных дыназаўраў маюць узрост каля 230 мільёнаў гадоў. Аднак у 2010 годзе група амерыканскіх, нямецкіх і паўднёваафрыканскіх палеантолагаў прадставіла ў навуковым свеце сумесную працу, згодна з якой першыя дыназаўры засялялі Зямлю на некалькі мільёнаў гадоў раней, чым было прынята лічыць. Свае высновы яны зрабілі прааналізаваўшы астанкі новага дыназаўрападобнага паўзуна Asilisaurus kongwу, які з’яўляецца роднасным да дыназаўра відам, які жыў 245—240 млн гадоў назад. Навукоўцы лічаць, што ўжо ў гэты час адрозненні паміж Dinosauriformes і самымі раннімі дыназаўрамі былі істотнымі, такім чынам, агульны продак дыназаўраў аддзяліўся ад групы Ornithodira істотна раней, чым лічыласяS. J. Nesbitt, C. A. Sidor, R. B. Irmis, K. D. Angielczyk, R. M. H. Smith and L. A. Tsuji. 2010. «Ecologically distinct dinosaurian sister group shows early diversification of Ornithodira». Nature 464:95-98.
Па адной з гіпотэз, абодва атрады дыназаўраў упершыню з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Паўднёвай Амерыкі і затым распаўсюдзіліся па ўсёй Пангеі на працягу трыясавага перыяду з 230 да 199 мільёнаў гадоў назадNesbitt, S. J.; Smith, N. D.; Irmis, R. B.; Turner, A. H.; Downs, A. & Norell, M. A. (2009). «A complete skeleton of a Late Triassic saurischian and the early evolution of dinosaurs». Science 326 (5959): 1530—1533Радзімай дыназаўраў з’яўляецца Паўднёвая Амерыка .
Першыя дыназаўры