Касцёл Божай Волі () — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Блізніцы Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя 21 чэрвеня 2001 года ў вёсцы зарэгістравана парафія пад тытулам Божага Провіду. Намаганнямі ксяндза Міхала Станчука пабудаваны касцёл, кансэкраваны 27 чэрвеня 2004 года яго Эксцэленцыяй біскупам Генрыкам Тамасікам з Седліцаў.
Архітэктура Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, да якой далучаны бакавыя сакрысціі. Над фасадам узведзена чатырохгранная шатровая вежа-званіца. Уваход вырашаны высокім арачным праёмам, над якім тры пірамідальна размешчаныя арачныя аконныя праёмы. Такімі ж вокнамі рытмічна расчлянёны бакавыя фасады.
Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — 216 с.: іл.
Гл. таксама Лепельскі дэканат
Спасылкі Блізніца — парафія Божага Провіду на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Полацкага раёна Катэгорыя:Блізніца (Полацкі раён) Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:2004 год у Беларусі